Музычны конкурс «Заспявай» адкрыў новы сезон. Пераможца атрымае 1500 BYN
Дашлі прыклад сваёй творчасці, прайдзі гэты квэст і атрымай грашовы прыз.
Конкурс «Заспявай» ужо сёмы раз ладзяць партал TuzinFM і дабрачынны фонд «Вяртанне». Удзельнікі наведаюць адукацыйную сесію, створаць песню на верш сучаснага беларускага паэта, запішуць трэк ў дуэце з ментарам, зробяць студыйны запіс конкурснай песні і прэзентуюць яе ў відэафармаце.
ЭТАПЫ КОНКУРСА
Этап 1
Заяўка на конкурс (да 10 студзеня)
Заявіцца на конкурс могуць выканаўцы ад 18 да 30 гадоў.
Для падачы заявы трэба даслаць прыклад сваёй творчасьці (на любой мове) і папярэдне выбраць верш, на які будзе створана песня падчас конкурсу.
Заявы прымаюцца да 10 студзеня ўключна.
Этап 2
Адукацыйная сэсія (студзень)
З усіх заяваў журы адбярэ ўдзельнікаў, якія атрымаюць магчымасць бясплатна паўдзельнічаць у двухдзённай адукацыйнай сэсіі. У яе межах пройдуць лекцыі і практычныя заняткі па ўзаемадзеяннях у музычнай сферы. Некалькі відэазапісаў лекцый мінулага сезона можна паглядзець тут.
Сёлета заняткі пройдуць 23-24 студзеня ў Мінску. Дакладнае месца арганізатары паведамяць кожнаму з удзельнікаў асабіста.
Этап 3
Напісанне песні (студзень-люты)
Канкурсанты будуць мець амаль месяц, каб самастойна напісаць песню на абраны верш і даслаць на разгляд журы дэма-запісы. Песні будуць апублікаваныя ў сацыяльных сетках конкурса.
Журы абярэ шэсць удзельнікаў для наступнага этапа.
Этап 4
Заняткі і праца з ментарамі (люты-красавік)
Канкурсантаў чакае аднадзённая адукацыйная сэсія з практычнымі заняткамі, а таксама індывідуальная праца з ментарамі — вядомымі беларускімі музыкамі, якія будуць падабраныя арганізатарамі індывідуальна для кожнага канкурсанта.
Разам з ментарамі яны запішуць сумесны трэк, а арганізатары зладзяць відэазапіс кожнай песні.
Журы ацэніць відэазапісы, і тры ўдзельнікі пройдуць у фінал.
Этап 5
Фінал (красавік-чэрвень)
Тры фіналісты запішуць свае конкурсныя песні на вершы паэтаў у студыі і прадставяць іх у відэафармаце. Пераможца, якога абяруць журы, атрымае 1500 BYN.
Канцэрт фіналістаў шостага сезона «Заспявай»
у Belsat Music Live
КАМЕНТАВАЦЬ