Tony Fadd (Антон Мацулевіч)
Кампазытар, бітмэйкер, бубнач. Першы беларус у гісторыі, які быў намінаваны на "Грэмі" (2016). Пачынаў кар'еру у гурце "Твар", з 2003 году - бубнач гурта IQ48. Паралельна займаецца сольнай творчасьцю пад мянушкаю Tony Fadd. Сынгл на яго музыку "Trap Queen" у выкананьні амэрыканскага рэпера Fetty Wap дасягнуў 2-й пазыцыі ў Billboard, стаў плятынавым у Амэрыцы, Новай Зэляндыі і Даніі, залатым у Аўстраліі і Вялікабрытаніі. Яго колькасьць праглядаў на Youtube дайшла да 400 мільёнаў праглядаў (на Soundcloud яшчэ 127 мільёнаў праслухоўваньняў). Трэк перасьпявалі Эд Шыран і Тэйлар Сьвіфт. Атрымаў намінацыю на "Грэмі" як аўтар найлепшай рэп-песьні. Супрацоўнічае таксама з шэрагам іншых замежных выканаўцаўАнтон Мацулевіч cпрадусаваў два трэкі Fall Out Boy (аўдыё)
Першы беларус, які быў намінаваны на «Грэмі», вяртаецца на Радзіму, каб далей граць з улюбёнай камандай IQ48 і пісаць сваю музыку.
«Мы такія самыя, як аднавокі чорны хлопчык зь Нью-Джэрзі»
У беларускай музыцы адбыўся прарыў глябальнага маштабу. Упершыню наш музыкант намінуецца на «Грэмі».