Ларыса Сімаковіч

Ларыса Сімаковіч

Кампазытар, сьпявачка, харэограф-пастаноўшчык. Піша сымфанічную музыку і вакальную музыку для харавога выкананьня. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю. У 1986 заснавала фольк-тэатар «Госьціца». Аўтар спэктаклю «S-музыка» паводле паэмы «Cымон-музыка» Якуба Коласа (2006), містэрыі «Дзень Максіма» (2008), мюзыкла-прыпавесьці «Апокрыф» (2011), ронда-опэры «Люцыян Таполя» (2012), спэктакля-гімну «Вандроўнік» (2014) ды інш. Супрацоўнічала з рок-гуртамі In Search For і Znich.
6235 / 2
18.08.2015
Гэта я

Гэта я

Кампазыцыю «Гэта я» на словы паэта Барыса Жанчака выканалі яго жонка — кампазытар і сьпявачка Ларыса Сімаковіч і яго сын Ян — лідэр гурта In Search For.

4393 / 0
20.12.2013
Ларыса Сімаковіч. Аголенасьць беларускай душы (відэа)

Ларыса Сімаковіч. Аголенасьць беларускай душы (відэа)

У беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбылася прэм’ера новага твору Ларысы Сімаковіч «Чатыры зьдзіўленьні Міхаліны».