
«Прамяні» як яны ёсьць
Новая песьня гурта Akute «Прамяні pt.2 (Sviaci)» бярэ ўдзел у новым туры гіт-параду на «Тузіне Гітоў». «Гэта другая частка нашага вялікага твору пад назвай „Прамяні“, на ТГ упершыню можна пачуць яе ў альбомнай вэрсіі», — кажа аўтар песьні Раман Жыгараў.
«Прамяні pt.2 (Sviaci)» — адзін з галоўных гітоў дэбютніка Akute, над якім музыкі працуюць другі год. Выхад дыска пад назвай «Дзевачкі і Kosmas» абяцаецца неўзабаве, як і беларускі тур у яго падтрымку.
«Гэта другая частка нашага вялікага твору пад назвай „Прамяні“. Летась мы запісалі яе акустычны варыянт для фэсту „Бардаўская восень“ і парадаваліся, што яе намінавалі на лепшую беларускамоўную песьню па вэрсіі сайту Ultra-music. А зараз на „Тузіне“ можна пачуць яе ў альбомнай вэрсіі», — кажа аўтар песьні Раман Жыгараў.
Akute заснавалі былыя ўдзельнікі гурта «Глюкі» і першы іх інтэрнэт-сынгл «Адзіноцтва» меў вялікі посьпех на «Тузіне Гітоў», трапіўшы ў лік галоўных гітоў сэзону.
Akute — Прамяні pt.2 (Sviaci) (музыка і словы — Раман Жыгараў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
КАМЕНТАВАЦЬ