Проста вер
7162 / 0
18.09.2014

«Мерада». Пачуць і паверыць (аўдыёпрэм’ера!)

Гурт «Мерада» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm адну з самых сьветлых песень у сваім рэпэртуары «Проста вер», запісаную ў беларускамоўнай вэрсіі.

Заснавальнікі гурта «Мерада» Ганна і Стыў Крамэры называюць твор «Проста вер» адначасова і новым, і старым. Новым, бо песьня толькі што была запісана ў студыі і ўвойдзе ў будучы альбом каманды. А старой, бо першая яе вэрсія на ангельскай мове пад назваю «Problem Child» прысутнічае ў іх рэпэртуары некалькі гадоў, яшчэ з часоў папярэдняга праекту Steve Cramer Band. Менавіта зь ёю музыкі перамаглі ў міжнародным конкурсе ва Ўкраіне, што праводзіла «BluesRadioKiev» у 2012 годзе. 

«Нарэшце мы запісалі і пакінулі яе ў беларускамоўным варыянце. Як вы ведаеце, наш гурт мае імкненьне прадстаўляць Беларусь на сусьветнай музычнай арэне, з сапраўды сусьветным узроўнем. Спадзяемся, у нас гэта пачынае атрымоўвацца!» — кажа Стыў.

Менавіта гэты свой твор «Мерада» прадстаўляе ў новым музычным сэзоне ў аўдыёчарце на Tuzin.fm.

Мерада — Проста вер (музыка Стыва Крамэра, словы Ганны Крамэр). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Бывае часам так:

Жыцьцё дае ўрок.

Бывае, што знарок,

Бывае, часам, незнарок.


О-о, няхай бывае ў ноч,

Няхай бывае ўдзень —

Ты толькі далей кроч, ты

Проста кроч у край надзей!


Прыпеў:

Ай-ай, ты проста вер,

Ай, вер проста!

Ай, ай ты проста вер,

Як веру я табе.


Там дзе цяжка зьверу,

Там дзе чую бяду,

Я іду і веру,

Што я змагу…

Што я дайду!


Няхай адзіны здольны

Застаўся толькі ты.

Ты сам усюды дойдзеш,

Калі душой ты не астыў.