
«Першы гук» ад «Сьцяны» (з архіву ТГ)
Гурт з Берасьця «Сьцяна» прадстаўляе ў чарце на ТГ песьню «Першы гук» з свайго дэбютнага альбому «Рыфмы лёсаў».
У альбомным варыянце гэтая песьня завецца «Эвангельле ад Сьцяны». Яна была выдадзеная на дыску «Рыфмы лёсаў».
«Сэнс нашае творчасьцi у пошуку, у пошуку новага, незвычайнага, у няспынным руху наперад», — гэтыя словы сталi агульным крэда для гурта. Завершаны ў 2002 годзе альбом «Рыфмы лёсаў» стаў першым паўнавартасным запiсам, які выйшаў на ўсю краіну ў менскім выдавецтве «Limas».
Эвангельле ад «Sciana» (музыка гурта, словы А. Клімуса)
Спачатку ўзьнікла ня слова,
Спачатку зьявіўся гук.
Як пэўная першааснова,
Як першы сусьветны зрух.
І ў гэтым гуку няўяўным:
Адвечная цішыня
І сьпеў першакаханьня –
Зь якіх і ўзьнікла зямля.
І хтосьці танальнасьць праверыў,
Дзьве ноты ўзяў: ля і мі.
Узьніклі Адам і Эва,
Ўвесь сьвет засяліўся людзьмі.
З пары той мільярды тактаў
Сусьвет-мэтраном адлічыў,
І безьліч жыцьцёвых квадратаў
Сышло, адгучаўшы, ў нябыт.
Сусьвету першаасновай
Быў вуснамі Божымі рух.
Сначатку ўзьнікла ня слова –
Яму папярэднічаў гук...
ТГ, 2003 год
КАМЕНТАВАЦЬ