Sciana
Гурт заснаваны ў Берасьці 1 жніўня 1999 году бубначом Аляксеем Кузьняцовым. Стыль - альтэрнатыўны рок. Пераможцы палескага фэсту "Крок-2002", ляўрэаты "Басовішча-2003" і фэсту "Гэнералы айчыннага року-2004", пераможцы фэсту Rock Noca-2011 у Польшчы. Актыўна канцэртуюць у Польшчы і Ўкраіне. Мае тры запісаных альбомы “Рыфмы лёсаў” (2002), “Кропка вяртання” (2010), “Мы застанемся” (2013).2020
У новым туры аўдыёчарта TuzinFM гурт «Sciana» прэзентуе песню «2020» — гэта іх першы сінгл пасля доўгага маўчання.
Sciana запісала песьню памяці Кузьмы з гурта «Скрябін» (прэм’ера)
Берасьцейцы перасьпявалі па-ўкраінску твор «Тепла зима». Яе аўтар Андрэй Кузьменка хацеў, каб гэтая песьня гучала з кожнай разэткі.
EP «Genesis» ад Sciana. Драйв, лірыка і мэтафізыка (прэм’ера!)
У новы рэліз берасьцейцаў увайшла песьня на словы Ўладзімера Някляева «Апокрыф», дуэт з Ілонай Карпюк «Па-за гульнёй» і пераасэнсаваньне этапнай для гурта рэчы — «Слова».
Sciana. 15 галоўных кадраў з гісторыі гурта (фота/аўдыё)
Шалкевічам пахрышчаныя, украінцамі і палякамі аблашчаныя, саксафаністамі пакінутая ды электронікай напічканая… З нагоды 15-годзьдзя берасьцейскае «Сьцяны» Tuzin.fm зазірае ў гісторыю гурта, які стварыў узор беларускай альтэрнатыўнай музыкі новага стагодзьдзя.
Sciana адзначыць 15-годзьдзе вялікім канцэртам у Менску
Берасьцейскі гурт справіць юбілей у клюбе «Піраты» 5 сьнежня разам з сваімі сябрамі з гурта TerraKod. Адмыслова да гэтай падзеі Менск наведае гурт «Роллікс» з Украіны.
Апошняя песьня
Гурт Sciana спраўляе 15-годзьдзе і заяўляе з гэтай нагоды, што мае намер працягваць гэты квэст. У аўдыёчарце стартуе іх «Апошняя песьня» — адна з ключавых рэчаў гурта і далёка не фінальная ў творчасьці.
Андрусь Клімус (Sciana): «У нашай краіне цяжка граць рок-н-рол» (відэазапрашэньне)
Першы вакаліст, аўтар большасьці песень і нязьменны басіст гурта Sciana Андрусь Клімус распавядае чаму музыкі парушылі табу на выступы ў Беларусі, як адзначаць сёлета сваё 15-годзьдзе і чым зьдзівяць на менскім канцэрце 21 сакавіка.
Мы застанемся
У назьве новага альбому берасьцейцаў закладзена іхняя пазыцыя — яны застаюцца тут і цяпер, з сваёй музыкай і мовай. Рук не апускаюць, у чужую краіну не зьяжджаюць ды працягваюць ствараць новыя песьні, хутчэй насуперак, чым дзякуючы абставінам.
Sciana пакажа ўсё, на што здольная ў «Жывым Тузіне» (аўдыё)
Адна з самых яскравых беларускіх альтэрнатыўных камандаў дае вялікі сольны канцэрт у Менску празь перапынак у год. 21 сакавіка ў клюбе «Піраты» берасьцейцы прадставяць ужывую свой новы альбом у межах акцыі «Жывы Тузін».
Sciana: Мы застаемся тут (аўдыё-прэм’ера альбому)
Гурт Sciana прадстаўляе на сайтах Tuzin.fm і Budzma.org свой альбом «Мы застаемся» — трэці нумарны дыск за сваю 14-гадовую гісторыю.
Новая хваля
Песьня гурта Sciana «Новая хваля» з аднайменнага сынглу бярэ ўдзел у першым туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў». Менавіта ў гэты творы закладзена цяперашняя філязофія берасьцейцаў.