Цябе
8868 / 1
02.12.2014

Pauline. Ветрам стаць (тызэр+аўдыё)

Сьпявачка Pauline прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю новую песьню «Цябе».

«Цябе» — плён творчых пошукаў Паліны Цімохінай. Яе праекту Pauline крыху болей за год, ён адзначыўся ўжо песьняй «Пачакай», якая трапіла ў топ-12 гітоў сэзону 2013/2014 на Tuzin.fm. Свой новы твор Паліна запісала пры дапамозе той жа выдатнай каманды, якая працавала над дэбютным трэкам. Саўндпрадусарам стаў Даніель Перцаў, за запіс адказваў гітарыст Павал Трацяк, за зьвядзеньне і майстарынг — Андрэй Баброўка. «Безумоўна, гэты сьпеў — пра каханьне. Пра тое, што нават калі ты гатовы чалавеку аддаць усё, што маеш, растварыцца ў ім, жыць толькі ім, на жаль, гэтага недастаткова, каб ён адказаў узаемнасьцю», — кажа сьпявачка. Настрой сваёй новай кампазыцыі яна імкнулася перадаць у тызэры.

Песьня ў Pauline выйшла даволі лірычная, у нечым мэлянхалічная, але яе аўтарка сьцьвяржджае, што дэпрэсіі ў гэтым творы няма, бо «каханьне — пачуцьцё сьветлае, добрае, якое заўсёды дапамагае жыць».

Pauline — праект адкрыты для музыкаў. Якраз цяпер набіраецца склад для жывых выступаў. Сачыць за навінамі Паліны можна ў афіцыйных суполках — УК/FB.

Pauline — Цябе (музыка і словы Паліны Цімохінай). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Ветрам буду я,

Каб цалаваць твой твар,

Каб быць бліжэй да нашых зорак.

Каб бачыць твае сны

І адчуваць твой подых

І проста ціха разам марыць.

У неба папрашу дазволіць мне кахаць

Цябе, цябе, цябе, цябе…

Сонцам буду я,

Каб захаваць цяпло,

І не астыне сэрца тваё.

Каб кожны новы дзень

Дзівіўся на мой сьвет

І марыў пра мяне ў дождж.

У неба папрашу дазволіць мне кахаць

Цябе, цябе, цябе…

А ты мяне ня бачыш,

Ніколі не пачуеш,

А я магу жыцьцё аддаць за цябе!

Цябе…

Цябе…

Цябе…

КАМЕНТАРЫ: