Vinsent у вобразе Каліноўскага: «Жыве яна — не загіну я» (аўдыё)
Выканаўца Vinsent прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm свой новы трэк «Каго любіш», напісаны ад імя Кастуся Каліноўскага.
Песьня «Каго любіш» — чарговае пераўвасабленьне Вінсэнта, гэтым разам у кіраўніка паўстаньня 1863 году. Некалі ў трэку «Слава героям» ён ужо чытаў пра Каліноўскага, а новы твор напісаў нібы ад яго самога. «Мая ідэя палягала на тым, каб песьня пра гістарычныя падзеі мела сучасны гук, — кажа Vinsent. — Тэкст песьні я напісаў нібы ад імя Кастуся, быццам бы ён чытае „Мужыцкую праўду“, зьвяртаецца да людзей. У прыпеве ўжыты знакаміты пароль: Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна!».
«Каго любіш» увайшла ў якасьці саўндтрэку да дакумэнтальнай стужкі «Шляхам паўстанцаў», зьнятай з нагоды 150-годзьдзя тых падзеяў. Песьня была запісаная і зьведзеная на менскай студыі Kava Records, а майстарынг зрабілі ў Кіеве на студыі IvaneySound.
Vinsent — Каго любіш (музыка Epic the Dawn, словы Vinsent). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Каго любіш?
— Каго любіш? — Яе адзіную!
— А ці моцна? — Так, бязьмерна!
— Жыве яна — не загіну я,
Любіш Беларусь?
— То ўзаемна!
— Каго любіш? — Яе адзіную!
— А ці моцна? — Так, бязьмерна!
— Жыве яна — не загіну я,
Любіш Беларусь?
— То ўзаемна!
Доўга маўчаў, каб прамовіць нарэшце,
Годзе трываць, наперад, праўду рэжце!
Зрэшты чакалі на гэта мы працяглы час,
Не скарылі нас, на ўласны крочым Парнас.
І падчас бойкі зброя ляціць высока,
Ніякіх астрогаў не баіцца сокал.
Ніколі!
Мы ідзем да волі, па полі, бяз болю,
Мы не зважаем на тое, што іх значна болей.
Бой будзе, ведайце, добрыя людзі,
Мы ня хочам крыві, а проста дыхаць на поўныя грудзі.
Ляціць Пагоня, яе не стрымаць ужо,
Нам хопіць няволі, каторы год пайшоў.
Тут наша зямля і Айчына, гэта тая прычына,
Чаму гінем але перамагаем, такім чынам,
Нашыя сэрцы, як агонь вялікай сьвяцільні!
Кропка. Яська, гаспадар з-пад Вільні.
— Каго любіш? — Яе адзіную!
— А ці моцна? — Так, бязьмерна!
— Жыве яна — не загіну я,
Любіш Беларусь?
— То ўзаемна!
— Каго любіш? — Яе адзіную!
— А ці моцна? — Так, бязьмерна!
— Жыве яна — не загіну я,
Любіш Беларусь?
— То ўзаемна!
Акупацыя цягнецца ўжо сотні гадоў,
Напагатоў будзь выйсьці за сваіх дзядоў,
Ізноў братоў ды сёстраў тысячы-тысячы
Хочуць вострымі крэмнямі гісторыю высекчы
Тую, дзе мы валодаем сапраўдным сваім,
За праўду стаім, ты бачыш той дым
Густы,
А значыць, полымя будзе праз момант.
Лісты
Ідуць і даводзяць сыстэму да комы.
І хто мы — вядома, мы дома, і стома
Нават
Не перашкода,
Бо коды ў галовах, у томах
Літары пішуць прысягу, о сьвяты народзе,
Бачыш браце, нас яднаюць гады й стагодзьдзі.
І так ідзем у грамадзе, штодзень да мэты бліжэй,
Я бачу чорны цень, але ён становіцца менш.
Сьвятло выходзіць з сутарэньняў, па-над намі плыве,
Пакуль жывыя мы, яна таксама жыве.
— Каго любіш? — Яе адзіную!
— А ці моцна? — Так, бязьмерна!
— Жыве яна — не загіну я,
Любіш Беларусь?
— То ўзаемна!
— Каго любіш? — Яе адзіную!
— А ці моцна? — Так, бязьмерна!
— Жыве яна — не загіну я,
Любіш Беларусь?
— То ўзаемна!
КАМЕНТАВАЦЬ