Раз ды разок
4532 / 0
15.01.2015

Вайцюшкевіч уратаваў песьню Агурбаш

Песьня «Раз ды разок» — адзін з самых вядомых гітоў беларускай эстрады пачатку 90-х загучаў па-новаму. Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе на ТГ песьню Ўладзімера Някляева ў сваёй інтэрпрэтацыі.

Песьня «Раз ды разок» ужо прэзэнтавалася на ТГ у акустычным варыянце. У апошнім туры гэтага году бярэ ўдзел яе студыйная вэрсія, што ўвайшла ў апошні альбом выканаўцы «Тое, што трэба». Зьміцер тлумачыць, што ў адрозьненьні ад ранейшых дыскаў, у яго новай праграме няма аніякай канцэпцыі. «Ня хочацца завязвацца цяпер на нечым пэўным, — тлумачыць выканаўца. — Там я не бяруся за чысьцюткую лірыку, ці не пяю толькі пра палітыку, альбо не бяру выключна перакладныя творы. На дыску „Тое, што трэба“ хапае і першага, і другога, і трэцяга».

Зьміцер пагаджаецца, што песьня зь яго новага альбома «Раз ды разок» найбольш пасуе для ўдзелу ў гіт-парадзе. «У выкананьні Анжалікі Агурбаш гэтая кампазыцыя неяк згубілася. На кантрасьце зь вясёлымі духавымі я зрабіў прыгожы ды мэлядычны вакал. Мне падаецца, што такім чынам я яе ўратаваў. І яна ўрэшце стала мужчынскай, бо для жанчыны яна зусім не пасавала».

Зьміцер Вайцюшкевіч — Раз ды разок (словы — Уладзімер Някляеў, музыка — Валер Іваноў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

SB, ТГ, архіў 19.12.2008