Гуантанама
18817 / 2
12.12.2013

Nizkiz: «Турма ўнутры нас» (аўдыё)

У чацьвертым туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm бярэ ўдзел першы беларускамоўны трэк гурта Nizkiz «Гуантанама», які стаў гітом яшчэ да запісу ў студыі.

У вэрсіі магілёўскіх музыкаў «Гуантанама» не амэрыканскі лягер на Кубе. «Гэтую мэтафару мы скарысталі, каб падзяліцца ўнутранымі перажываньнямі, распавесьці пра тую турму, якая ёсьць унутры чалавека, пра межы ды рамкі, якія мы самі для сябе выдумляем», — кажа аўтар словаў, вакаліст Nizkiz Аляксандар Ільін.

Музыкі станоўча ацэньваюць свой першы беларускамоўны досьвед і кажуць, што працяг магчымы. «Чаму не? Песьню выдатна сустракаюць на канцэртах, нам самім яна вельмі падабаецца, таму з задавальненьнем яе выконваем. Мы задаволеныя, цяпер чакаем водгукаў ад слухачоў!» — кажа бубнач і мэнэджэр гурта Дзьмітры Халяўкін.

Nizkiz — Гуантанама (музыка гурта, словы Аляксандра Ільіна). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Малюй мяне і толькі ноччу,
Бяз сноў, бяз слоў няспынна крочу
К табе навек. Ня веру болей, 
Што нас няма і ўжо ніколі…

Не спыніць мне подыху,
Неба — гэта толькі бруд,
Думкі — гэта тая ж вада.
Мая Гунтанама,
Зачыняй таксама нас,
І ніколі не аддавай.

І крок яшчэ, яшчэ і потым,
Ня здолеў, каб ня зьведаць, хто ты.
Мой жах, мой пах, мой сэнс да болю,
Я сам жадаў, але ж даволі.

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: