«Мая праўда» б’е рэкорды на Soundcloud (аўдыё)
Гурт «Ворона» прадстаўляе ў аўдыёчарце песьню «Мая праўда» з аднайменнага EP, якая ўжо дасягнула нечуванага посьпеху ў сетцы Soundcloud.
«Мая праўда» дала назву новаму EP гурта «Ворона», які быў прадстаўлены на Tuzin.fm. Вакалістка каманды і аўтар усіх песень Алена Варона напісала гэты твор пры канцы верасьня 2014 году: «У той час я моцна задумалася над насутнымі пытаньнямі — хто я, навошта я, якая я і чаму маю праўду некаторыя ўспрымаюць як хлусьню, а маю асабістую свабоду пастаянна спрабуюць абмежаваць. З гэтага роздуму і паўстала песьня, якая загучала шмат у чым дзякуючы Яўгену Сірату», — распавядае сьпявачка.
Песьня гэтая здабыла посьпех на акаўнце Tuzin.fm у сусьветнавядомай аўдыёсетцы Soundcloud. «Маю праўду» за няпоўны месяц праслухалі больш за 5000 разоў (другое месца ў гурта Camerata з 808 праслухоўваньнямі) і яна ўвайшла ў топ-5 самых папулярных беларускіх песень за ўвесь час існаваньня «Тузіна» ў гэтай сетцы. Цікава, што найбольш праслухоўваньняў зафіксавана з ЗША, Канады і Нямеччыны.
Цяпер «Праўда» Алены Вароны пройдзе выпрабаваньнем аўдыёчартам. Музыкі тым часам маюць намер зьняць кліп на адну з сваіх беларускамоўных песень, а таксама прэзэнтаваць ужывую свой EP у межах «Дня роднай мовы» ў менскім Jack Club 22 лютага.
Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.
Ворона — Мая праўда (музыка Алены Вароны і Яўгена Сіраты, словы Алены Вароны). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm, фота Юрыя Літвінава
У цемры крочу і днём і ноччу
Цябе шукаю — дайшла ўжо да краю.
Сьпяваю, згараю ўжо ледзь трываю
За якімі ты зачынена кратамі,
Якімі ратаваць цябе няпраўдамі?
О-о-о мая Свабода, дзе ты, якая ты? Якая ты і хто ты?
Аднойчы, у ночы замарылася я крочыць —
Узяла гітару, ды й крутую цыгару
Пайшла ў поле, насьпявалась разам з горам
Нешта стала ўсё так вельмі важка —
Адно пытаньне — чаму так цяжка?!
О-о-о мая Праўда, дзе ты, хто схаваў цябе, пасадзіў за якія краты?
Редакция портала вобще знает что такое динамический ID и как работает платный накрут для Soundcloud?
Безумоўна ведаем пра магчымасьць накрутак. У гэтым канкрэтна выпадку ўсё было чыста.
КАМЕНТАВАЦЬ