Правінцыйны рок-н-рол
1799 / 0
10.03.2015

«Правінцыйны рок-н-рол» ад гурта «Здань»

Адна зь нешматлікіх гарадзенскіх рок-камандаў прадстаўляе ў новым туры на ТГ сваю абсалютна новую песьню «Правінцыйны рок-н-рол». Лідэр гурта «Здань» Уладзь Крумін кажа, што яго музыкі падвіслі апошнім часам на музыцы сярэдзіны мінулага стагодзьдзя.

Гурт «Здань» дэбютаваў летась на ТГ з балядай «Ты зь Менску, я — з Гародні», якая запомнілася і слухачам, і некаторым экспэртам. Потым лідэр гурта Ўладзь Крумін узяў удзел у бардаўскім сумесным праекце «Вольныя песьні». «Здань» ужо мае ў дыскаграфіі цэлы альбом. А іх новая песьня запісаная ўжо для будучага дыску. Гарадзенцы пісалі свой «Правінцыйны рок-н-рол» у Менску — на студыі «Осмос». Уладзь тлумачыць, што ў песьні адбілася іх любоў да адпаведнай музыкі сярэдзіны мінулага стагодзьдзя: «Мы проста падвеслі апошнім часам на рок-н-роле. А вось сьціпласьць выказваньняў у песьні — ад вялікай пашаны да творчасьці так званай эліты так званага беларускага шоў-бізу. Увогуле, гэта такі невялічкі сьцёб-фантазія над нашай рэальнасьцю», — кажа выканаўца.

Асобныя падзякі ад «Здані» — гурту Falling of the Cathedrals за «суворы роў» і бубны, а таксама студыі «Осмос» за паразуменьне.

Здань — Правінцыйны рок-н-рол (музыка і словы гурта). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

з архіву ТГ, 5.03.2009