Sp Kava. Болей ніякіх рэакцыяў (аўдыё)
У 15-м туры ў сэзоне 2014/2015 на Tuzin.fm Sp Kava прадстаўляе свой трэк «яМы». Яго не цікавяць фальклёр і палітычныя расклады, хоць ён падкрэсьлена беларускамоўны і можа выказацца жорстка па тэме.
Sp Kava — унікальны беларускі рэпэр, ён мае адметны саўнд і бадай адзіны, хто актыўна карыстае ў сваім стылі такія інструмэнты, як дуда і флейта. Пры гэтым яго не цікавяць фальклёр і палітычныя расклады, хоць ён падкрэсьлена беларускамоўны і можа выказацца жорстка па тэме. «Майму пакаленьню тут не*уй лавіць», — пяе ён у трэку «яМы»*. Але песьня гэта не пра страчаныя магчымасьці, Sp Kava капае глыбей. Капае да ступені самазакопваньня.
«Яма — гэта частка прасторы, дзе прысутнічае лякальны мінімум патэнцыйнай энэргіі, — тлумачыць сакральны сэнс трэку Sp Kava. — Часьціца, якая знаходзіцца на дне патэнцыйнай ямы, мае стан устойлівай раўнавагі. Яма (Ямараджа) — у будызьме бог сьмерці, валадар пекла. Квантавая яма абмяжоўвае рух часьціц з трох да двух вымярэньняў і тым самым вымушае іх рухацца ў плоскасьці: Я, Мы».
У запісе трэку «яМы» акром SP Kava ўзялі ўдзел вакалістка Надзея Процька (Pawa, «Нельга забыць»), Вячка Красулін («Кашлаты вох») з флейтаю і дудою ды гітарыст Андрэй Каўзановіч a.k.a Dzed.
Пачуць ужывую Sp Kava можна на «Басовішча-2015», якое адбудзецца 17—18 ліпеня ў польскім Гарадку. Выканаўца заяўлены ў якасьці госьця фэсту разам зь Лявонам Вольскім, гуртамі Brutto, Dzieciuki ды іншымі.
* увага! у песьні прысутнічае ненарматыўная лексыка
Sp Kava — яМы (музыка і словы Sp Kava). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
болей ніякіх рэакцый
настолькі звыкла апускаць
рукі
болей ніякіх рэакцый
усё пагатоў не складана
прадбачыць
пустыя вяртаньні дадому
ведаю
што мне здымае больш
чым намаганьні самому
прыйсьці да спакою
майму пакаленьню тут нех.й
лавіць
не выходзіць не выходзіць
прыступкі зацёртыя
помняць як мінімум сотню
такіх жа наіўных
чаму я павінен пакінуць
я павінен пакінуць
бо так ужо думае кожны
болей ніякіх рэакцый
пераплеценыЯ
так засохлыЯ
болей ніЯкіх рэакцый
некалькі адкропленых
ну і хто мы адно адному
нічога новага
ніякага эфэкту акрамя
чаканьня
звалі ўсё на дрэнны настрой
нічога новага
сьвет у якім яМы
не пакідаць гэты стан
ператрываць
пераскочыць пасьля
усё запар забыць
і болей ніякіх рэакцый
мы добра ўмеем
расьцягваць
нічога новага
некалькі адкропленых
сьвет у якім яМы
суперрррррррр
КАМЕНТАВАЦЬ