Нечаканая «Ойра!» (аўдыё)
Панк-гурт з Рагачову прэзэнтуе ў новым сэзоне аўдыёчарту на Tuzin.fm баляду пра каханьне ў абсалютна нязвыклым для сябе гучаньні. У запісе гэтай песьні не было выкарыстана ніводнай гітары.
Песьня «Тваё маё сэрца» ўвайшла ў альбом «Бла-бла шоу», які пабачыў сьвет сёлета ў сакавіку. Кампазыцыя вылучаецца сярод іншых трэкаў, бо запісаная не ў характэрнай манеры гурта — пад фано. «Мы наўмысна пазбавіліся ў гэтым альбоме, і ў гэтай песьні асабліва, свайго злога гуку, бо хацелі зрабіць нешта сьветлае, добрае і пазытыўнае. Менавіта так, на наша перакананьне, мусіць гучаць песьня пра каханьне. І пасыл у яе вельмі просты — кахаць», — кажа яе аўтар Дзьмітры Галавач.
Гурт «Ойра!» дужа плённа правёў гэтае лета — музыкі выступілі на некалькіх буйных фэстах, сярод якіх расейскае «Нашествие» і «ДнеПроРок», запісалі некалькі новых песень і прадставілі два кліпы. 11 верасьня рагачоўскі гурт справіць сваё 4-годзьдзе вялікім сольным канцэртам у менскім Re:Public. Сачыць за навінамі каманды можна ў афіцыйнай суполцы.
Ойра! — Тваё маё сэрца (музыка і словы Дзьмітрыя Галавача). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Мне так самотна па начах. Усе думкі аб адным i тым жа.
Я патануў у тваiх вачах. I мне ніколi ня стаць iншым.
Ты, ты, ты ў маiм целе, ты, ты, ты ў маiм сэрцы
Ты, ты, ты адчынiла мне да шчасьця дзьверцы.
Трымаеш маё сэрца, ты чуеш — яно б’ецца
У грудзях яго схавай, каб нiхто ня бачыў.
Яно тваё, ты беражы яго,
Таму што сэнс у жыцьцi безь цябе я страцiў.
Ты ў глыбiнi маёй душы
У кожнай клетцы майго цела.
Цябе мне мала ў жыцьцi,
Кудысьцi зноў ты паляцела?
Ты, ты, ты ў маiм целе, ты, ты, ты ў маiм сэрцы
Ты, ты, ты адчынiла мне да шчасьця дзьверцы.
Трымаеш маё сэрца, ты чуеш — яно б’ецца
У грудзях яго схавай, каб нiхто ня бачыў.
Яно тваё, ты беражы яго,
Таму што сэнс у жыцьцi безь цябе я страцiў.
Прыгожая песня, але , калі я яе слухаю, то ўяуляю гурт "Ласковые усы", таму гэта трохі перашкаджае ўспрымаць песню.
КАМЕНТАВАЦЬ