Гэтым разам
8387 / 4
22.10.2015

Нечакана жорсткі Trubetskoy: «Трэба сьмяяцца праблемам у твар» (прэм’ера!)

Напярэдадні выхаду дэбютнага альбому «Magister Bibendi» гурт Trubetskoy прадстаўляе на Tuzin.fm песьню «Гэтым разам».

Песьня «Гэтым разам» — зусім сьвежая рэч. Яна была напісаная адмыслова да дэбютнага альбому «Magister Bibendi» — адной зь першых. Trubetskoy вырашыў цалкам асьвяжыць трэк-ліст і адмовіўся ня толькі ад перасьпеваў «Ляпіса Трубяцкога», але і ад уласных напрацовак, зробленых цягам году існаваньня калектыву. «Можна сказаць, што менавіта гэтая песьня задала музычны настрой, кірунак, стылізацыю, у якой будзе гучаць гурт. Яе сэнс у тым, што ў якой заўгодна, нават самай кепскай сытуёвіне трэба перамагаць і быць мацней перад усімі складанасьцямі, і сьмяяцца праблемам у твар», — заявіў з нагоды прэзэнтацыі трэку на Tuzin.fm вакаліст гурту Павал Булатнікаў. Музыку і словы да песьні напісаў Алесь-Францішак Мышкевіч, бас-гітарыст гурта.

Альбом «Magister Bibendi» пабачыў сьвет 23 кастрычніка, яго выдаў расейскі лэйбл "Союз мьюзік". У кружэлку ўвайшлі песьні на расейскай, беларускай і ўкраінскай мовах. Паслухаць усе песьні можна на Music.Yandex .Да рэлізу гурт прадставіў кліп на загалоўную песьню. Першыя выступы з новым альбомам у Беларусі адбудуцца 20 лістапада ў Віцебску і 4 сьнежня ў Гомелі.

Прэм’ера на канале Tuzin.fm у Soundcloud

Trubetskoy — Гэтым разам (музыка і словы Алеся-Францішка Мышкевіча). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm, фота Tarantino

Падымi сваё цела,

Пакуль ты сьмелы.

Падымi сваё цела,

калi надаела.

Падымi сваё цела,

Адрывайся на даху.

Будзь сэрцам мацней,

Не жывi ля страху.

Падымiся над гнётам

Праблемных пачуцьцяў

Кепскiя думкi,

а хто асудзiць?

Раiлi шмат нам

усялякай пачвары.

Сьвет прабiваецца,

зьнiклi хмары!

Прыпеў:

Гэтым разам,

я аддам усё адразу.

я аддам усё адразу,

Устану і закрычу!

Гэтым разам,

не баюся я абразаў

Гэта тая няпраўда,

Ад якой я жыву.

 

Зладзiлi лад нам

жыцьця ганарыста

ўсiм надамо нашу

хвалю ўрачыста

Трэба спрыяць

дальнейшаму кроку.

Будзе гарачэй

Не закiсьнем у змроку

 

Далей давай,

працягваем таньчыць

Трэба над слабасьцю

Cябе адзначыць

Як твае справы?

Добра, нядрэнна!

Маесься як?

Усё афiгенна!

КАМЕНТАРЫ:

  • Пиксис / адказаць
    22.10.2015 / 11:13

    Nичога свайго. Ни у стыли, ни у идэалогии. Адна спроба гуляць з патрэбами публики. Музыка ака НРМ часоу альбома Dom kultury. Хутка Павлик накине балаклаву и будзе гуляць у групу ЗЭТ. Тольки пасля канцэртау балаклава здымаецца, Пашка наливае сабе у кубак виски, запальвае сигару и працягвае жыцце дробнага буржуа. Кг/ам

  • Siarhei Siliukou
    Siarhei Siliukou / адказаць
    26.10.2015 / 13:04

    Класны альбом! Рэспект, что адыйшлі ад Ляпісаўскага мінулага! Чакаем канцэрта...

  • Андрей Анисимов
    Андрей Анисимов / адказаць
    04.11.2015 / 09:46

    На мой погляд, Trubetskoy - гэта калi няма чаго iграць, але нешта трэба. Самi музыкi - клас, але гурт... =((

  • Лёкса Кузьмін
    Лёкса Кузьмін / адказаць
    11.12.2015 / 14:04

    Найлепшая песня з усяго альбому. Брава Мышкевіч.

  • КАМЕНТАВАЦЬ