Кот-Зайцаў і Хітрык. Зоркі сышліся (прэм’ера)
Гурт BosaeSonca ў дуэце з Ганнай Хітрык запісаў цудоўную навагоднюю песьню «Фаервэркамі».
На дуэт Алесь Кот-Зайцаў і Ганна Хітрык дамаўляліся яшчэ з гадоў 10 таму, але ўсё ніяк не выходзіла. І вось нарэшце пад Новы год музыкі сабраліся разам, каб запісаць песьню Алеся. «Яна была задумана яшчэ з год таму, настрой у твору быў настолькі сьвяточны, калядна-навагодні, што нічога не заставалася, як дачакацца сьвятаў, каб запісаць яго», — распавядае лідэр гурта BosaeSonca. Ён вельмі рады, што выйшла зрабіць яе дуэтам з Ганнай Хітрык: «Нарэшце ўсе зоркі сышліся і фаервэркі запусьціць удалося. Песьня атрымалася вельмі сьвяточнай і аптымістычнай, што для цяперашніх часоў рэдкасьць».
«Мы яшчэ з часоў гурта „Дзецідзяцей“ плянавалі засьпяваць разам, — кажа Ганна Хітрык. — Усе аплядысмэнты мусяць дастацца Алесю, бо ён усё напіісаў, мне заставалася толькі прыдумаць свой голас. Па шчырасьці трохі панікавала, бо мы жывем у розных гарадах і парэпэтаваць ніяк не выходзіла, давялося ўжо на пляцоўцы сустрэцца. Дужа перажывала, каб не папсаваць песьню, але па выніку атрымалася пяшчотная і кранальная кампазыцыя і сапраўдны дуэт».
Песьня «Фаервэркамі» была запісаная для праекту «Новае пакаленьне на Новы год», відэавэрсію якога можна паглядзець у ноч з 31 сьнежня 2015 на 1 студзеня 2016 году на тэлеканале «Белсат».
Tuzin.fm
Цуднымі,
Белымі,
Сьнежнымі
Дні былі.
Маляваў
Словамі,
Цёплымі
Фарбамі.
Пр.
Мы запалім уночы ўсе вагні
Разьляцімся ў небе…
Зорнымі шляхамі,
Мроямі…
Дагарым і ўспыхнем
Фаервэркамі!
Запалі
Аганькі
Яскрымі
Зьнічкамі.
У дамы
Сьвяты йшлі
Шчодрымі
Сьветлымі.
Пр.
Мы запалім уночы ўсе вагні
Разьляцімся ў небе…
Зорнымі шляхамі,
Мроямі…
Дагарым і ўспыхнем
Фаервэркамі!
Цуднымі
Белымі
Сьнежнымі
Нашы дні
КАМЕНТАВАЦЬ