
Nizkiz. Ад цемры зарок (аўдыё)
Гурт Nizkiz прадстаўляе ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm сваю новую беларускамоўную песьню «Цемра».
«Цемра» мелася ўвайсьці ў альбом «Лірика», але практычна перад выданьнем дыску музыкі вырашылі яе выключыць з трэк-лісту і выдаць пасьля асобным сынглам. «Нам падалося, што яна надта ўжо выпінаецца сярод іншых песень ды агульнага кантэксту, таму падумалі, што варта яе прытрымаць», — тлумачыць вакаліст гурта Аляксандар Ільін, аўтар словаў і музыкі да песьні.
«Цемра» — чацьвертая беларускамоўная песьня гурта, і музыкі спадзяюцца, што яна паўторыць у чарце на Tuzin.fm посьпех трэкаў «Гуантанама» і «Цяпер і далей», якія неаднойчы ўваходзілі ў тройку лідэраў гіт-параду. «У гэтай кампазыцыі мы крыху паэкспэрымэнтавалі з драматургіяй. Там ёсьць новыя для нас фішкі, але з другога боку мы імкнуліся захаваць сваю пазнавальнасьць, таму атрымаўся такі сынтэз. І гэта нам падабаецца», — распавядае Аляксандар Ільін. Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.
Nizkiz — Цемра (музыка і словы Аляксандра Ільіна). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
І я калісь стану маліць яе згубіць.
Разам з душой розум сышоў, толькі куды?
І не глядзець у яе бок,
Так назаўжды
Жыць.
Сьцены вакол, і я наконт яе пытаў —
Хто ж яна ёсьць? Дабро ці зло?
Хто б адказаў.
Як падлічыць колькасьць ахвяр, і хто каго
Змог?
Цемра, ідзі
З раніцы ўздоўж,
Каб не сьляпіць
Болей ужо.
Холад туліў, і два крылы сыпалі сьнег.
Я ад такой сьцюжы дамоў — яна ўсьлед.
І адчуваць скураю, што і ў мяне ёсьць
Злосьць.
Памяць, спалі момант, калі ўсё пачалось.
Той успамін горкі, як дым, востры, як нож.
І падлічыць колькасьць ахвяр, і хто каго
Змог.
Цемра, ідзі
З раніцы ўздоўж,
Каб не сьляпіць
Болей ужо.
Стань для мяне,
Чуеш, стань для мяне
Новым сьвятлом,
Новым сэнсам далей.
Не варушыць
Гэта нельга цяпер.
З кожнай хвілінай
Цяжэй, і цяжэй, і цяжэй…
…І цяжэй…
Пачуў упершыню сёння на РадыяМенск. Цудоўна. З пачатку нагадвае ОЕ, але потым усё самабытна))
ІМХО: занатта шмат спец( ну я не ведаю як гэта па іншаму назваць) у канцы песьні
КАМЕНТАВАЦЬ