Цэглы дзень
7360 / 6
03.05.2016

Tadeush. Родам зь дзяцінства (прэм’ера)

Гурт Tadeush заяўляе пра сябе першым самотнікам «Цэглы дзень», які возьме ўдзел у аўдыёчарце на Tuzin.fm.

«Цэглы дзень» — дэбютны самотнік гурта, які ўтварыўся роўна год таму — у траўні 2015-га. Музыкі дужа патрабавальныя да свайго гучаньня, таму працы над першай песьні прысьвяцілі больш чым паўгоду. А самой задуме кампазыцыі, як сьведчыць яе аўтар Андрэй Бурбо, наогул шэсьць гадоў. «Увесь гэты час я дапрацоўваў песьню, мяняў аранжыроўку, аднак сэнс яе заставаўся нязьменным: у ёй распавядаецца пра шлях сталеньня, які праходзіць чалавек. Гэта песьня звычайнага беларуса, які зусім нядаўна катаўся вакол дома на трохколавым ровары і хадзіў у дзіцячы садок, а цяпер ужо сплачвае падаткі, часта затрымліваецца на працы, шмат паліць і спадзяецца, што ён будзе такі ж шчасьлівы, як і ў дзяцінстве. Мы сутыкаемся з новымі праблемамі, перажываем кардынальныя перамены і ўрэшце разумеем, што годна сустракаць цяжкасьці мы можам толькі тады, калі захоўваем унутры сябе дзіцячую нязмушанасьць і радасьць», — кажа Андрэй.

Разам зь ім над трэкам працавалі іншыя ўдзельнікі гурту Tadeush Максім Абакунчык, Аляксандар Вашураў, Аляксандр Літвіновіч. Запісаў матэрыял Міхаіл Шастак, а зьвядзеньне і майстарынг зрабіў Канстанцін Пыжоў.

Песьня «Цэглы дзень» возьме ўдзел у 12-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm.

Tadeush Цэглы Дзень (музыка і словы Андрэя Бурбо). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

А я нарадзіўся ў дваццатым стагодзьдзі

І мне было добра ў тым асяродзьдзі.

Спачатку я бачыў, спачатку я чуў,

Глядзеў я на Маці ды нешта адчуў.

Пасьля былі цацкі, пасьля былі гульні

Драўляныя стрэльбы, гумовыя кулі.

У жыцьці ўсё цудоўна і простыя рэчы…

І кожны дзень — новы! Усё так дарэчы!

 

Рэфрэн:

Цэлы дзень з цэглы дзень! (х7)

 

І вось першы клас. Алоўкі ды сшыткі.

І першы настаўнік, і я вельмі прыткі.

На ровары — «Аист», на дзёньніку бусел…

І казкі ад Топы… І родным ня хлусіў!

Выдатнік у першым, у пятым таксама!

І музыка побач паўсюль рагатала!

І першы мой сябар, і першы мой вораг…

Пачатак сталеньня, жыцьця новы подых!

Рэфрэн

А потым дарослы і нешта зьмянілася,

Жыцьцё як мінула, нібы нахілілася.

І неяк наперад, і неяк назад,

Туды і сюды пачынала скакаць.

Здавалася адразу ўсё пад кантролем,

Усё будзе добра. А вылезла болем…

Але гэта проста палоскі жыцьця,

Гульня пачалася, чакай забыцьця…

Рэфрэн:

Але гэта проста палоскі жыцьця,

Гульня пачалася, чакай забыцьця…

Але гэта проста палоскі жыцьця,

Гульня пачалася, чакай…

Рэфрэн: (х2)

КАМЕНТАРЫ:

  • Любовь Владимирова
    Любовь Владимирова / адказаць
    03.05.2016 / 14:32

    Интересно! Песня понравилась! И ребята симпатичные:)

  • Лёкса Кузьмін
    Лёкса Кузьмін / адказаць
    20.05.2016 / 16:06

    Думка выказана не да канца на мой погляд.
    Гульня пачалася, чакай забыцця.. хм..
    Спадабалася.

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    20.05.2016 / 19:57

    Шмат слоў. Ажно стаміўся пад канец.

  • Сяргей / адказаць
    21.05.2016 / 16:24

    Эта песня открыла мне глаза , я словно понял смысл жизни . Песня огонь.Скачал и поставил себе на рингтон .Парни крутые реал.

  • Глеб Гладкий
    Глеб Гладкий / адказаць
    24.05.2016 / 23:45

    Мне тоже трек зашёл. Пускай и не супер-пупер, но песня годная. Успехов группе! Будем ждать новые треки, а за вашей деятельностью охотно буду следить.

  • lol / адказаць
    07.06.2016 / 12:48

    Преемники IQ48. Есть потенциал

  • КАМЕНТАВАЦЬ