«Сразу май». Эмоцыі перадусім! (аўдыё)
Берасьцейскі гурт «Сразу май» прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Небасхіл», які можа стаць іх галоўным гітом.
Аўтар песень і вакаліст гурта Сяргей Стэцюк кажа, што ён ня можа прадказаць на якой мове ў яго зьявіцца песьня. «Небасхіл» вось прыйшоў па-беларуску. «Гэты твор складаецца з эмоцыяў чалавека, які адчувае нейкую неверагодную патрэбу ў існаваньні побач зь іншым і дыхаць зь ім адным паветрам», — так прадстаўляе песьню Сяргей. «Сразу май» мае яшчэ колькі твораў на сваёй мове — ёсьць у музыкаў яшчэ песьня «Шчасьце» ў акустычным варыянце і некалькі тэкстаў у чарнавіках.
«Сразу май» заяўляе, што ў музычным пляне ня мае мэты вынаходзіць ровар, гурт імкнецца дзяліцца сваімі думкамі ды не замыкаецца ў жанравых межах. «Але цяжкасьць, злосьць і агрэсія — гэта не пра нас!» — папярэджваюць музыкі. Сачыць за навінамі берасьцейцаў можна праз афіцыйную суполку.
Паслухаць на Soundcloud
Сразу май — Небасхіл (музыка і словы Сяргея Стэцюка). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Схавай мяне за свае краты,
Я ўжо даўно цябе ня варты.
Ня варты дзён, ня варты ночы,
Рабі са мной усё, што хочаш.
Прыпеў:
Дыхаем адзінымі
Паўтары гадзінамі,
Так, здараецца, падаем.
Адчувай адлегласьці
Нашай незалежнасьці,
Так, і часам мы ўзгадваем,
Як рушым разам мы за небасхіл.
І згусткі слоў кідаў на вецер,
Здаровы сэнс прымаў за сьмецьце.
А люты доўжыцца бясконца,
Бяжым хутчэй бліжэй да сонца.
Круцейшая песня! Залік хлопцам!
І нам падабаецца, выдатна атрымалася. Чакайце яе ў чарце.
КАМЕНТАВАЦЬ