Аднакарэнныя
9287 / 0
15.02.2017

Belaroots. Тры ў адным (аўдыё)

Праект Belaroots, які аб’яднаў трох рэпэраў з розных рэгіёнаў краіны, прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm загалоўны трэк з свайго дэбютніку «Аднакарэнныя».

Іх зваць Angst, Zeman i Kontra. Cупольны трэк трох выканаўцаў пад назваю «Аднакарэнныя» якраз ёсьць квінтэсэнцыяй ідэяў, што закладаліся падчас стварэньня праекту Belaroots і ўласна дэбютнага альбому з аднайменнай назвай. «Наша ідэя палягае ў неразрыўнай повязі стыхіяў, прыродных зьяваў, мінулага ды сучаснасьці і паходжаньня кожнага з прадстаўнікоў аднаго народу. Гэта імкненьне асэнсаваць і прыняць адрознасьць, усьведамляючы пры гэтым жа і еднасьць. Гэта спроба „намацаваць выйсьце“ пасьля асэнсаваньня непазьбежнасьці сталеньня, няўмольнасьці бегу часу і разуменьня ўласнай лучнасьці зь месцам нараджэньня», — гэтак прадстаўляюць рэпэры свой цэнтральны твор наведнікам Tuzin.fm.

У альбоме «Аднакарэнныя» яшчэ нямала гітоў. Неўзабаве іх можна будзе пачуць ужывую як на прэзэнтацыі рэлізу ў Менску, так і ва Ўкраіне. Музыкі ўжо ўзяліся за стварэньне матэрыялу для другога альбому. Сачыць за навінамі Belaroots можна праз афіцыйную суполку.

Belaroots — Аднакарэнныя (музыка — 26 бітоў, словы Kontra, Zeman, Angst). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

KONTRA:

Ты проста парадокс — ты ў адчаі колькі зімаў бавіш,
чакаеш на вясну і сок зь бярозаў правіш,
каб улетку пасьля працы паскакаць у карагодзе
і наведаць восеньскіх Дзядоў хоць па якой нагодзе.
Ты ня ў модзе, і не бываць табе ў трэндзе.
Твае дачкі з
ьяжджаюць, а сыны дагэтуль дзеці.
Твае Бацькі аселі абапал курганоў дзядоў,
з
ь якіх дубы і ліпы днямі цягнуць кроў.
Карані датлеюць, каб палыхнуць калісьці,
каб нарэшце ў цемры намацаць выйсьце,
дагарэць да кожнае калыскі,
кожнай хаты.
Полымя праб’ецца
ў сенцы да матулі з татам.
Кожны з нас аматар, але такім належыць
усё!
Пазьбірайма па расе павучынае рызьзё.
Запалі агонь
і памяць уваскрэсьне.
Беларускі час на беларускае прадвесьне.

Прыпеў:

Калі адчуеш, што агонь ужо не сагрэе,

калі вада замест праўды намывае толькі глею,

калі паветрам дыхаць ты ўжо ня мусіш,

памятай: ты быў і застаешся дрэвам Беларусі.

ZEMAN:
Гэта твой кут, твае сумневы
i пакуты,
і смутак твой незразумелы мае каран
i тут.
Сюжэты м
iфаў аднойчы расшыфруеш кроўю,
тады твой маладз
iк адразу стане поўняй.
Рыпучым колам млыну цяжка рухаецца час,
ён пак
iдае ў нас салёны боль i прыпякае прасам —
і мае рацыю, бо так ён замацуе сувязь
м
iж сучасным i мiнулым. Каранi паснулi,
каб расло гальлё, а сонца стане
i яму далёкiм.
Дзень нядоўг
i, ноч схавае неба ад зямлi ў аблокi.
Бясконцыя аблог
i абавязкаў, i зьнянацку
вырашыш, што разьл
iчыўся, бо ў вачах ня мае бляску.
Штурхаючы калыску ў л
iстападзе ўранку,
раптам у душы ператворыш марш на калыханку.
На ганку хаты, а за
iм i на сваiм валосьсi
ты пабачыш сьнег — такую ж частку Беларус
i.

ANGST:

Ад ранку ручаіны тут рукаюцца з ракой
і хапаюць за рукаў ды просяць іх забраць з сабой
за небакрай, каб, імаверна, там знайсьці спакой —
уцекачоў вяртае дождж назад… Ды што ж такое!?

Таму ўдзень і час адсюль бяжыць хутчэй, ды раз за разам
я сам бягу й кажу, што я зусім н
я маю часу.
Бывае, разумею, што н
я ў гэтым шчасьце
о, мы ўсе тут танчым ча-ча-часам.

А ўвечары глыбей лясы свае пускаюць карані,
пад корань іх с
ьсякуць пазьней, з ракою сплавіўшы пасьля,
з адказам жа зязюлі ходзяць тут усё вакол-каля.
Спакой адвечны прыйдзе
ды нясьпешна, спакваля.

Але ўначы на зьнічкі тут палююць крумкачы,
з
ьнішчаючы жаданьні, і не памагчы

дажыць да белай паласы ніяк. Ніякавеюць галасы зусім
і паступова робяцца нічым — і ўсім.

Тэгi: