Небясьпечна
25236 / 1
07.06.2017

Nizkiz. Калючы ёрш, але юшка смачная (аўдыё)

Магілёўскі рок-гурт Nizkiz прэзэнтуе ў чарце на TuzinFM свой новы беларускамоўны гіт «Небясьпечна» са свайго трэцяга альбому «Синоптик».

Музыку і словы да песьні стварыў лідэр каманды Аляксандар Ільін. «Мне думалася пры напісаньні пра чалавека, які з пэўных прычынаў пагрузіўся ў шэрую будзённасьць без усялякіх надзеяў на сьветлае. І вось здараецца невытлумачальнае, як яму здаецца: ён сустракае іншага чалавека, які зьмяняе яго сьветаадчуваньне ў лепшы бок! Для яго гэта так раптоўна, што ён баіцца ўсяго гэтага даўно забытага. Але ўсё ж карціць яму застацца ды паглядзець, што з гэтага атрымаецца. Як кажуць, калючы ёрш, але юшка смачная», — гэтак прадставіў Саша для наведнікаў TuzinFM свой твор.

«Небясьпечна» — адзін з галоўных гітоў з трэцяга студыйнага альбому «Синоптик», які выйшаў гэтаю вясною. Матэрыял запісваўся на магілёўскай студыі Arzamas 16 у Дзяніса Манёнка, а зьвядзеньне і майстарынг рабіў Канстанцін Пыжоў на варшаўскай студыі House of Mix.

Nizkiz — Небясьпечна (музыка і словы Аляксандра Ільіна). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM

Я бачыў, як

Зьмяняе дзень

Вакол мяне

Гукi на колер,

Як небасхiл

Пакiнуў цень,

Глытаючы слова «нiколi».

Я бачыў праз

Туман вачэй

Усё часьцей

Цiхае «хопiць».

Вядзi мяне,

Глядзi ў мяне,

Ня ведаю,

Дзе мы i хто ты.

Баюсь цябе,

Баюсь цябе,

I мне цяпер

Немагчыма зьбегчы.

Ад хуткiх сноў,

Тваiх, але

Мне быць з табой

Неба? Небясьпечна.

Я бачыў, як

Вяртае час

Зiмовых нас,

Толькi на поўдзень,

Дзе прамянi

Не пра мяне

Зрываюць дах,

Нiбыта злодзей.

Я бачыў, як

Яе далонь

Здымае боль

Сярод пустэчы.

Ратуй мяне,

Ратуй мяне,

Я ведаю,

Што будзе лепшым.

КАМЕНТАРЫ: