Голыя танцы
6689 / 0
07.09.2015

«Мутнаевока». Сэнс у танцы (аўдыё)

Гурт Яўгена Змушкі прадстаўляе ў 1-м туры аўдыёчарту песьню «Голыя танцы», якую прапануе лічыць кпінам з таннай танцавальнай музыкі.

Песьня «Голыя танцы» для гурта «Мутнаевока» асаблівая. Можа таму яе вырашана было выдаць асобным EP. «У адрозьненьне ад лірыкі асноўных песень гурта, гэтая песьня ня мае пад сабой глыбокага філязофскага грунту і не схіляе да якой-небудзь радыкальнай думкі. „Голыя танцы“ — гэта нібыта кпін з таннай танцавальнай музыкі, якая пануе ў радыёэтэры і на танцпляцы», — тлумачыць лідэр гурта Яўген Змушка. Але ўсё ж дадатковы сэнс у гэтай песьні знаходзіцца, калі аўтар бярэцца распавесьці што ён разумее пад словазлучэньнем «голыя танцы»: «Гэтая фраза паўтараецца, каб стварыць адпаведны настрой весялосьці. Стану, які характэрны для беларусаў: сваё страцілі, чужога не займелі, а ўсё адно танчым — быццам голыя, але ўсё адно ад гэтага весела. Атрымліваецца такі своеасаблівы вэрхал».

Яўген заўважае таксама, што «Голыя танцы» можна лічыць альтэрнатывай пост-панку, які калісьці натхняў творчых людзей да пошукаў і руйнаваньня стэрыатыпаў — «калі слова „альтэрнатыва“ яшчэ захавала сваё першапачатковае значэньне, у сэнсе як „права на выбар“».

«Мутнаевока» ў найбліжэйшы час можна пачуць на фэсьце «Рок па вакацыях» 9 верасьня. Гурт таксама зьбіраецца даць некалькі канцэртаў у рэгіёне і сталіцы, а ў кастрычніку распачаць працу над новым альбомам, песьні для якога былі напісаныя цягам гэтага году.

Мутнаевока — Голыя танцы (музыка і словы Яўгена Змушкі). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Мона маршруты,

Стэрэа панарама.

Чужая валюта,

Рэцэпты шамана.

 

Адказу чакалі

На вібрарэжымах,

У эфір замаўлялі

Па біярытмах.

 

Голыя танцы

 

Напоўнены кубак,

Нядаўняе лета,

Паветраны пацалунак,

….. …. … … …. …… .

 

Адказу чакалі

На вібрарэжымах,

У эфір замаўлялі

Па біярытмах.

 

Голыя танцы

(з табою)