Скачы пад дажджом
4698 / 0
05.02.2019

«Скачы пад дажджом». Беларускамоўны сынгл ад Stokes (прэм’ера)

У вясновым туры гіт-параду гурт Stokes прэзэнтуе свой новы трэк «Пад дажджом», запісаны праз 10 гадоў пасьля іх беларускамоўнага дэбюту, што адбыўся ў праекце «Тузін.Перазагрузка».

Новы сынгл ад «стоксаў» — вынік супрацы з расейскім саўндпрадусарам Андрэем Чорным (праект «Фабрыка зорак», Дзіма Білан ды іншыя). Першапачаткова песьня была напісаная па-расейску, але музыкі вырашылі зьвярнуцца па адаптацыю і беларускі пераклад да Глеба Лабадзенкі. Глеб пераклаў некалі для гурта іх першую беларускамоўную кампазыцыю «Пад купалам нябёс» для праекту «Тузін.Перазагрузка», які ладзіў TuzinFM разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!»

«У нас даўно была думка зноў зьвярнуцца да беларускай мовы, пагатоў частку часу мы жывем у Менску (гурт зьявіўся ў Наваполацку, а з 2006 году пераехаў настала працаваць у Маскву, — заўвага ТГ), так што атмасфэра сталіцы яшчэ болей нас натхніла. Нам хацелася як мага больш трапна паказаць энэргетыку нашай краіны. І найлепей гэта зрабіць на беларускай мове», — кажа лідэр каманды Аляксей Стокс.

Сёлета Stokes спаўняецца 22 гады. Музыкі з гэтай нагоды здымаюць фільм пра сваю гісторыю і рыхтуюць яшчэ сюрпрызы для сваіх прыхільнікаў. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйныя суполкі Укантакце і Facebook.

Stokes — Пад дажджом (музыка і словы Аляксея Стокса, беларускі тэкст Глеба Лабадзенкі)

TuzinFM    

…пакіну я адзеньне i буду так, як ёсьць…

i кайфам i спадзевам пральецца прыгажосьць…

    мой дождж…  мой дождж…

 

і мора па калена, каханьне хваляй б’е…

…i запаўняе сцэну, забыцца не дае

    мой дождж… мой дождж…

 

…зьлятаю я з катушак, i першая струна

   прыадчыняе душы… мы хутка ўсе даткнемся дна…

                                      дакранемся дна…

 

…распаўся цуд раптоўна, i гора — не бяда…

…тым часам безумоўна

              усё забярэ з сабой вада…

                              забярэ вада…

 

…калi мы сыходзiм па плынi…

                   …калi нам адказвае гром…

 

…скачы пад дажджом…  скачы пад дажджом…

 

…сюжэты на тэлеэкранах,

           у дамах безь цяпла i бяз мэты…

…а ў нашых няспраўджаных плянах —

                               яшчэ адно вольнае лета…

 

...калi мы сыходзім па плыні...

                    ...калi нам адказвае гром...

...iмгненьне няўлоўнае спынiм пад гэтым дажджом...

 

                     ... скачы пад дажджом...