Гэта твая зямля
5904 / 0
01.10.2015

Skrizhali. Слухай тату (аўдыё)

Рок-гурт зь Менску прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm свой новы беларускамоўны твор «Гэта твая зямля».

Skrizhali — каманда ўжо дасьведчаная, існуе сёмы год. На яе рахунку ўдзел больш чым у сотні разнастайных канцэртаў ды iмпрэзаў, дуэт зь Пятром Ялфімавым, запіс паўнавартаснага альбому. Сьпявае пераважным чынам па-расейску, але сваімі самымі яскравымі песьнямі лічыць якраз беларускамоўныя. З апошніх — твор «Гэта твая зямля», які гурт прэзэнтуе ў аўдыёчарце на «Тузіне». Музыкі прадстаўляюць яго вельмі проста: «Пяем пра тое, што трэба шанаваць i паважаць родны край. Вядзецца пра чалавека, якi  ў чужынскай старане сумуе па роднай зямлі. Ён зьбянтэжаны i стомлены, згадвае словы роднага бацькі».

Толькі што Skrizhali прэзэнтавалі свой дэбютны альбом «Назад дороги нет», а цяпер зьбіраецца зьняць першы кліп. Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.

Skrizhali — Гэта твая зямля (музыка і словы гурта). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Ізноўку адзін, ідзеш па дарозе ня ведаеш дзе,

хаваесься ў цень, спрабуеш пазьбегчы адзнакі сабе;

Ізноў над табой зьбіраюцца хмары ды ціснуць да шкла,

губляеш сьвятло, шукаеш адказаў, якіх больш няма.

Ня ведаеш як — ня зьнікнуць, ня страціць і не заблукаць,

і дзе атрымаць запавет таты, што загадаў...

 

Пр.: Гэта твая зямля — 2 р.


А ўспомні той дзень, калі былі неба і сонца тваім,

увесь сьвет быў у вачах — дзіцяці, што марыла штосьці зьмяніць;

Здавалася лёс заўсёды гатовы быць побач з табой,

ты быў маладым — і сэрцам, і целам, і думкай сваёй.

Калі час прыйшоў — ты вырас, зьмянілася нешта ў табе,

а вецер усё той жа, таксама сьпявае зь дзяцінства табе.


Вось гэта твая зямля

Гэта зямля твая

Усё гэта твая зямля,

гэта твая зямля!!!

Тэгi: