Падзяка сэрца
6590 / 0
19.02.2019

Uzari: «У нас адна мара на ўсіх!» (аўдыё)

Сьпявак Юзары з нагоды прэзэнтацыі на TuzinFM свайго новага сынглу «Падзяка сэрца» заявіў, што пачынае новы этап у сваім жыцьці.

«Цяпер штодня я раблю крок ня толькі да сваёй будучыні, але і да будучыні сваёй Радзімы, якая бачыцца сапраўды незалежнай, дзе шануецца і паважаецца нацыянальная культура і мова», — кажа Юзары. Ягоная новая праца называецца «Падзяка сэрца», словы і музыку выканаўца напісаў сам. Гэта яшчэ адзін крок да першага беларускамоўнага альбому, рэліз якога заплянаваны на красавік 2019-га. Выканаўца кажа, што ён працуе над матэрыялам з тымі людзьмі, якія падзяляюць ягоныя погляды і маюць адну мару на ўсіх — ствараць годную беларускую музыку на сваёй мове.

«Падзяка сэрца гэта нешта большае, чым проста ўдзячнасьць. Гэта шчырае прызнаньне і даніна павагі нашай краіне, яе мове і гісторыі», — такімі словамі суправадзіў прэм’еру Юзары. Дагэтуль ён паказаў ужо некалькі беларускамоўных трэкаў — дэбютны «Мора» быў пераможцам у чарце на TuzinFM. Ягоная песьня «Я выдумляю» стала гімнам дабрачыннай акцыі ААН і была выкананая разам з прэзыдэнцкім аркестрам Беларусі. Адметна, што сьпявак выконвае беларускамоўныя творы за межамі краіны — песьня «Супрацьлеглыя», напрыклад, прагучала на фэстывалі «Laima Vaikule Rendez Vous» у Юрмале і на выступе Юзары ў маскоўскім СК «Алімпійскі».

Uzari — Падзяка сэрца (музыка і словы Юрыя Наўроцкага)

TuzinFM

Чую водар іржы па дарозе паветра.

Пытаньні розума — я не пагаджуся.

І заплюшчу вочы, каб слухаць тыя гукі,

І непазьбежна прэч павярнуся.

 

Падзяка сэрца. Лаем адчуваю.

І сьвятло ў вачыма — усё тое, што я маю.

Падзяка сэрца як вогнішча палае

І ў часе цемры са мной размаўляе.

 

Быццам крокам жураўля мяне кідае ў бокі.

Як птушка бітая —лічыць свае крокі.

І заплюшчу вочы, каб не пабачыць стрэл.

Але мабыць ужо ня маю вачэй.

 

Падзяка сэрца. Лаем адчуваю.

І сьвятло ў вачыма — усё тое, што я маю.

Падзяка сэрца як вогнішча палае

І ў часе цемры са мной размаўляе.