 
		Самая вясёлая песьня Akute (аўдыё)
Кампазыцыя «Весела» з новага альбому «V» магілёўскага гурта бярэ ўдзел у аўдыёчарце на TuzinFM.
Насамрэч гэта лагодная вэрсія гэтай песьні, кажа аўтар тэксту Раман Жыгараў: «Першы варыянт тэксту можна было расцаніць як заклік да суіцыду. У новым варыянце стала меней жорсткасьці. А што да весялосьці, то ў нас усе песьні адна весялейшая за другую».
	«Весела» ўвайшла ў новы студыйны альбом «V», які пабачыў сьвет у красавіку. У ім каманда адышла ад рок-гучаньня на карысьць электронікі. «Мы прыйшлі да таго, з чаго пачыналі. Калі мы з Ромам толькі стварылі гурт і рэпэтавалі пад драм-машынку, то гучалі падобным чынам. У гэтай ды іншых песьнях з альбому — такі гук, якога мы доўгі час дамагаліся і вось нарэшце яго знайшлі», — заўважае вакаліст і аўтар музыкі Стас Мытнік. 
	TuzinFM
	Akute — Весела (музыка Стаса Мытніка, словы Рамана Жыгарава)
	Першыя восем месяцаў 
	Нашыя суседзі бесяцца 
	Будзе заўсёды весела
	Я абяцаў 
	Першыя восем месяцаў 
	Скандалы на лесьвіцы 
	Будзе заўсёды весела 
	Я абяцаў 
	Будзе заўсёды весела 
	Будзе заўсёды весела 
	Будзе заўсёды весела 
	Я абяцаю нам будзе заўсёды весела 
	Нам 
	
	Толькі ты мяне забывай 
	Першая кажы бывай 
	Першая кажы бывай
	
	Што — табе, а што — нам
	Незалежна ад ранаў,
	Два бакі жыцьцёвай драмы —
	Напалову падман.
	Замані мяне, план —
	Запаліць акіян. У капкане
	Тваё сьветлае каханьне дагарае
	Толькі я, што ты захочаш у твае рукі аддам
	Каб нарэшце назаўсёды было весела нам
 
                                    



КАМЕНТАВАЦЬ