
«У гэтым склепе мы загінулі». Моцны дэбют Magdalinova з фатальным трэкам (аўдыё)
Сьпявачка Марыя Магдалінава ў сваім дэбютным трэку ставіць несуцяшальны дыягназ беларускаму грамадзтву: «Нам моцна перашкаджае сындром вывучанай бездапаможнасьці».
Марыя Магдалінава — піяністка, сьпявачка, паэтка і мадэлька. Яна нарадзілася і жыве ў Менску, большую частку жыцьця займаецца фартэпіяна і кампазыцыяй, скончыла Беларускую акадэмію музыкі. Піша як электронныя, так і акадэмічныя творы. «Rodina» — яе першая афіцыйна выдадзеная праца. У сваёй музыцы Марыя спалучае мэлянхалічную электроніку з фальклёрнымі элемэнтамі, а ў тэкстах разважае пра рэчаіснасьць. У трэку, які сьпявачка прэзэнтуе на TuzinFM, ставіцца несуцяшальны дыягназ беларускаму грамадзтву: «У ім пяецца пра „стакгольмскі сындром“ у шырокім кантэксьце, пра сындром вывучанай бездапаможнасьці, які моцна нам перашкаджае», — заўважае аўтарка (у псыхалёгіі такім чынам акрэсьліваецца стан чалавека, які мае магчымасьць, але ня робіць ніякіх спробаў палепшыць сваё жыцьцё — заўвага TuzinFM).
Cлухаць на Youtube
Трэк «Rodina» даў назву дэбютнаму EP выканаўцы, які быў выдадзены на лэйбле Menka і даступны на асноўных лічбавых плятформах. Песьня возьме ўдзел у 1-м туры сэзону 2019/2020 на TuzinFM.
TuzinFM
Magdalinova — Rodina (музыка і словы Марыі Магдалінавай). Зьмяшчаецца са згоды выдаўца.
Я ня ведаю, ты ня ведаеш, мы ня ведаем, што ў гэтым сьвеце
Мы нічога не ведаем, мы нават ня ведаем адзін аднаго.
(2х)
Прыпеў:
Мяне дзярэ баязьлівасьцю,
Ірве чорнымі варонамі,
У гэтым склепе мы загінулі, загінулі,
У гэтым склепе нам жыць забаронена.
Куплет:
Я працягваю, ты працягваеш, мы працягваем у гэтым сьвеце хлусіць кожнаму бязбожна, што мы не загінулі, яшчэ не загінулі.
(2х)
Прыпеў:
Не ратуйце,
Не хапайце,
Нам ня трэба,
Усё нядрэнна. (2х)
Мяне дзярэ баязьлівасьцю,
Ірве чорнымі варонамі,
У гэтым склепе мы загінулі, загінулі,
У гэтым склепе нам жыць забаронена.
Не ратуйце, не выратуеце (3х)
Мадэлька?))))) Нешта новае!
МАДЭЛЬКА - lat. modéleca; modélesha женщина-модель
зафіксавана ў слоўніках https://belarusian_russian.academic.ru/45432/%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0
Ужываецца ў мастацкай літаратуры і ў мове СМІ.
Апошнім часам пайшла мода пісаць ў беларускай мове слова “мадэлька” ў значэнні жанчыны-мадэлі (фотамадэлі). Такое ўжыванне з’яўляецца паланізмам. Дапускаю, што на беларускай глебе “мадэлька” можа быць памяншальна-ласкальнай ад “мадэлі”
...
Таму на нашай глебе ужыванне слова “мадэлька” як назвы прафесіі – гэта не выбар “аўтэнтычных” словаў, а наадварот капіяванне уплываў паланізацыі. Нічым не апраўданае. У нас слова “мадэль” і так жаночае і няма патрэбы яго дадаткова “абжаночваць”.
https://vital-stan.livejournal.com/6432.html
проста так i да "фатаграфiнi" недалёка.
Могуць быць розныя погляды, але неаспрэчна тое, што слова ўжо зацьвердзілася ў мове, г.зн. у маўленьні, мове СМІ, слоўніках і мастацкай літаратуры.
Прыклады ўжываньня слова ў мастацкай літаратуры:
Калi апавядальнiк сышоў, мадэлька ў лiсiным футры падсумавала: — Правiнцыйныя байкi, лухта... (Адам Глобус, "Новы дамавікамэрон")
Яна мадэлька й выглядае гут!
Я забяру яе ў свой родны кут.
(Сяргей Балахонаў (Siarhei Balakhonau), пераклад Kraftwerk & Rammstein - Das Model)
Дваццацітрохгадовая прыгажуня, мадэлька і тэлевядоўца, ахвотна дарыла ўсмешкі прысутным – прымалі яе ў Мінску шыкоўна.
(Уладзімер Сіўчыкаў, "Уладзевы гісторыі")
КАМЕНТАВАЦЬ