Іншымі
4173 / 0
13.10.2020

«Мы прачнемся іншымі» — Naviband спяваюць пра веру ў народ

Naviband прэзентуюць у аўдыёчарце TuzinFM песню «Іншымі» — гурт упэўнены ў абуджэнні беларусаў.

Яшчэ летам Naviband запісалі песню, якая была цёпла прынятая і вельмі падтрымала беларусаў. «Спім і не бачым сны, мы прачнемся іншымі» — гэтыя радкі падсумоўваюць яе ідэю.

Напярэдадні рэлізу музыкі пісалі на сваіх старонках:

— Тыя, хто з намі, ведаюць, што мы заўсёды абміналі тэму палітыкі, як бы ў яе нас не спрабавалі акунуць. Мы любім нашу краіну, спяваем на роднай мове і шчыра верым у свет, сілу і дабро нашых людзей, незалежна ад іх поглядаў! Мы не збіраліся выказвацца, таму звыклыя ісці па жыцці, робячы сваю справу без лішніх слоў. Таму мы выпускаем песню «Іншыя», у якой кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер вакол. 

Вокладку трэка абралі праз конкурс сярод слухачоў — перамагла Амалія Каралькова. Словы напісаў саліст бэнду Арцём Лук’яненка, а звядзеннем і майстарынгам займаўся Уладзіслаў Пашкевіч з гурта Val. 

Таксама на песню «Іншымі» ужо ёсць відэа — гэта live, зняты ў лесе.     


Naviband — Іншымі


Здавалася зусім адны

Здавалася вучылі зноўку словы

Маёй прастуджанай вясны

Змяняю колеры і шэптам толькі


Вочы акутаў дым

Спім і не бачым сны

Мы прачнемся іншымі

На глыбіні

Дзе мой апошні дом

Стане такім чужым

Мы прачнемся іншымі

На глыбіні

 

Здавалася лічылі дні

Засталіся лавіць халодны подых

Маёй разгубленай вясны

 

Змяняю колеры і шэптам толькі