«Разбуры турмы муры» — гімн беларускага пратэсту
Песня «Разбуры турмы муры» у выкананні Сяргея Ціханоўскага і Сяргея Kosmas-а ў аўдыёчарце TuzinFM.
Песня «Муры» стала сапраўдным гімнам беларускага пратэстнага руху. Яе выконвалі і выконваюць самыя розныя выканаўцы. Мы абралі версію Сяргея Ціханоўскага і Сяргея Kosmas-а.
Яшчэ 25 траўня на стрыме ў Слуцку Ціханоўскі распавёў, што запісаў песню «Разбуры турмы муры» па-беларуску, і заклікаў спяваць яе падчас выбарчых пікетаў, акцый салідарнасці і палітычных мітынгаў.
Пазней высветлілася, што ёсць толькі прыпеў у яго выкананні. Куплеты пазней запісаў Сяргей Kosmas (дарэчы, ён жа і Alexander Kiss дапісалі словы апошняга куплета).
Першапачаткова тое, што цяпер мы ведаем як «Разбуры турмы муры» — гэта вядомая каталонская рэвалюцыйная песня «L'estaca», якая з’явілася яшчэ 1968 годзе.
Пазней яе пераклалі на некалькі моваў. Адзін з найбольш вядомых у нашай прасторы варыянтаў — польская «Mury», што была перакладзеная Яцэкам Качмарскім і стала гімнам руху «Салідарнасць».
На беларускую мову песню пераклаў паэт Андрэй Хадановіч. Ён жа ўпершыню выканаў яе на Плошчы 2010 года.
Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Kosmas — Разбуры турмы муры (словы Льюіса Льяка, пераклад Андрэя Хадановіча, словы дадатковых кулетаў Сяргей Kosmas)
Ён быў натхнёны і малады,
Іх незлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песняй, што блізка святло.
І запальвалі свечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны спявалі за ім.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!
Ведалі словы на памяць — і спеў
Неслі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім свеце старым…
А ён усё граў і спяваў.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!
Па усёй Беларусі падняўся народ
Свабоду сваю адстаяць.
Адзiнаю мэтай узняўся наш дух
Цемру святлом разганяць.
Браты-афіцэры, мы — адзіны народ.
Мы разам жывем на зямлі.
Зрабіце ж сумленны выбар свой.
Ня хочам мы гэтай вайны.
Прачніцесь, сябры, мы да праўды ідзем,
Імкнемся да шчасця свайго.
І мара народа ў краіне жыцця
Проста — как добра было.
Моцны грукат нястомленых рук
Рады ідуць і ідуць.
Мы — беларусы, мы з мірам ідзем
У светлы і сонечны пуць.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!
КАМЕНТАВАЦЬ