«Ментам на новые дубины» — Дай Дарогу! апублікавалі новы сацыяльны трэк
Гурт Дай Дарогу! прэзентуе ў аўдыёчарце TuzinFM песню «Холодильник», у якой спяваюць пра беларускую рэальнасць.
Дай Дарогу! апубікавалі вострую сацыяльную песню «Холодильник». «Не чителям и не докторам, а ментам на новые дубины» — радкі, па якіх можна зразумець увесь пасыл.
— Песня напісаная даўно, але даўно зразумела ход падзей, і не трэба быць Вангай, каб усё прадбачыць, усё даволі відавочна, — кажа саліст гурта Юры Стыльскі.
«Холодильник» — сінгл з будучага альбома «Под вой собак». Зараз ён праходзіць мадэрацыю на пляцоўках, таму чакаць рэліз можна ў бліжэйшы час. Ён мусіў выйсці яшчэ ў жніўні, але, па меркаванню гурта, час быў не надта ўдалы для гэтага.
Дарэчы, вокладка гэтай песні — частка вокладкі альбома. Як кажуць музыкі — «прыкладна 3%».
На цяперашні момант трэк можна паслухаць толькі на старонцы гурта.
КАМЕНТАВАЦЬ