
Pauline. Рамантыка і дзёрзкасьць (аўдыё)
Pauline прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю песьню «Пачакай», якая сьведчыць пра новы этап у кар’еры сьпявачкі. Трэк таксама паказвае, наколькі годна і яскрава можа гучаць беларуская поп-музыка.
Паліна Цімохіна прадставіла свой праект Pauline на Tuzin.fm летась, калі прэзэнтавала песьню «Трымай мяне», якая атрымала станоўчыя водгукі. З таго часу сьпявачка працягвала займацца справай, трохі перадумаўшы гукавы канцэпт. Цяпер сваю музыку яна называе злучэньнем пяшчоты і моцнага характару, рамантыкі і дзёрзкасьці, сакавітага гучаньня і пявучай беларускай мовы.
«Ня трэба шукаць у маёй музыцы нейкі глыбокі і сур’ёзны філязофскі сэнс. Гэта перш за ўсё настрой. Мой ўласны настрой. Сёньня ён можа быць рамантычным, заўтра нейкім шалёным. Песьні — люстэрка. Мне падабаецца гуляцца зь ім. А калі ваш настрой і мая музыка супалі ў гэтай прасторы, значыць добра. Значыць будзем знаёмы!» — так гаворыць Pauline пра свой новы творчы этап.
Пра новае творчае аблічча Паўліны сьведчыць яе новая песьня «Пачакай». Гэты твор, як зршты і ўсе папярэднія, сьпявачка напісала сама — як музыку, так і словы. Але акром яе над трэкам працавала сур’ёзная каманда. За агульны саўнд адказваў таленавіты сьпявак, кампазытар і аранжыроўшчык Даніель Перцаў, за запіс — гітарыст Павал Трацяк, за зьвядзеньне і майстарынг — Андрэй Баброўка. Рэалізаваць задуманае атрымалася дзякуючы прадусару праекту Ігару Жабароўскаму.
«Нам хацелася моцнага і сакавітага гучаньня. І яно атрымалася, таму што ўсе людзі, якія дапамагалі нам, безумоўна таленавітыя і прафэсійныя», — кажа Паўліна.
Tuzin.fm
Pauline — Пачакай (музыка і словы выканаўцы). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Колькі імгненьняў спалілі мы разам
Ды ўсё як па венах і блыталі часам
Розум і сэрца ізноў не пасьпелі
У вырай ляцелі нават крылы мы мелі
Прыпеў:
Пачакай, бо не магу, не магу, не магу
Я так заўжды
Чую твой водар ён вабіць, трымае
Ды не адпускае і я паміраю
Побач з табою ўсё так ня важна
Упарта, адважна, але выстаяць цяжка
Прыпеў.
Цьвердая 5. Дзякую Паліначцы й памагатым у стварэньні гэткага поп хіта!
У Паліны атрымаўся практычна ідэальны поп-нумар, якіх вельмі не стае тутэйшай музыцы, хай сабе зь лёгкім прысмакам музыкі канца 80-х агулам і Сэм Браўн у прыватнасьці, але ж гучыць вельмі сьвежа і годна.
КАМЕНТАВАЦЬ