Дзьмітры Нікановіч
Сьпявак зь Менску. Нарадзіўся 23.06.1993. Ляўрэат дзіцячага конкурсу "Сузор'е Надзей" (2006), удзельнік тэлепраектаў "Академия талантов" (2012), "Империя песни" (2014, супэрфінал), уладальнік 1-ай узнагароды на міжнародным фэстывалі "Euro Folk – Black Sea 2013" у Баўгарыі.Пераможцу Tuzin.fm Дзьмітрыя Нікановіча ўпадабаў Канстанцін Мэладзэ
Кампазыцыя «Ніколі» ў выкананьні Дзьмітрыя Нікановіча, якая перамагла ў 17-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm, прыйшлася даспадобы заснавальніку «ВИА Гры». Больш за тое — беларускі выканаўца ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на адбор у новы бойз-бэнд, які цяпер стварае Мэладзэ.