Алесь Камоцкі
Паэт, музыка, перакладчык. Нарадзіўся 9.06.1958 у Барысаве. Адзін з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песьні. Сьпявае на ўласныя вершы,а таксама У.Караткевіча, Р.Барадуліна, У.Жылкі ды інш. Як аўтар і выканаўца ўласных песень выступае з пачатку 80-х. У даробку - больш за 10 альбомаў і некалькі зборнікаў паэзіі. Дэбютны альбом "Першы сшытак" запісаны ў 1986. У якасьці саксафаніста выступаў у складзе гуртоў "Блізьняты" і "Зарціпо" (1987-1991). Аўтар песень для іншых выканаўцаў (Стэфан, З.Вайцюшкевіч, Leon Gurvich)Алесь Камоцкі — пра панк-рок, Караткевіча і «Мурку» па-беларуску ў #BML (поўнае відэа)
Госьць 60-га выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Алесь Камоцкі, які спраўляе сёлета 60-гадовы юбілей.
Прэм’ера праз 30 гадоў. Альбом, зь якога пачаўся беларускі аўтарскі сьпеў (рарытэт!)
На Tuzin.fm інтэрнэт-прэзэнтацыя альбому «Першы сшытак», які запісаў Алесь Камоцкі на складзе бара Дзяржтэлерадыё БССР у 1986 годзе. Гэты першы альбом беларускай аўтарскай песьні ў музычнай гісторыі, якасны запіс якога знайшоўся праз 30 гадоў пасьля стварэньня.