Trubetskoy
Гурт, які ўтварылі у верасьні 2014 былыя ўдзельнікі "Ляпіса Трубяцкога" П.Булатнікаў (вакал), Р.Уладыка (гітара), А.Старажук (бубны), а таксама ўдзельнік гуртоў "Крамбамбуля" і J:Морс А.Мышкевіч (бас). У 2014 прадставіў самотнік "Ласточка" і міні-альбом "Ёлки". Сьпявае на расейскай і беларускай мове песьні з рэпертуару ЛТ, а таксама новыя творы.Зашевелит бит
Гурт Trubetskoy выдаў другі сольны альбом «Зашевелит бит», у які ў тым ліку ўвайшоў беларускамоўны гіт «Маё сэрца». Адметны ён яшчэ і тым, што гэта прадусарскі дэбют гітарыста каманды Руслана Ўладыкі.
Magister Bibendi
Павал Булатнікаў і кампанія пасьпяхова здалі экзамэн на права кіраваньня суднам, якое пакінуў капітан.