Rahis
Гурт Rahis утвораны Дзянісам Філіпенкам і Зьмітром Язьвінскім у 2000 годзе, калі хлопцы навучаліся ў Дзяржаўным пэдагагічным універсітэце на факультэце прыродазнаўства. Rahis атрымаў першую вядомасьць акустычнымі канцэртамі, а ў 2007 годзе хлопцы пачалі выступаць з электрычнай праграмай. Праз год сьвет пабачыла першая студыйная праца — максы-сынгл пад назвай «Празь Сеціва», у 2010-м выйшаў першы поўнафарматны альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках», празь 5 год - новы альбом «Памiж сонцам i хмарамi».Паміж сонцам і хмарамі
Нягледзячы на агульны пазытыўны пасыл, новы альбом гурта Rahis працінаюць лёгкі сум і зьбянтэжанасьць — прыблізна такое ж адчуваеш, калі чытаеш на шыльдзе менскага сэканду «Одежда из Европы».