Аляксандра і Канстанцін

Аляксандра і Канстанцін

Дуэт, у які ўваходзіць Аляксандра Кірсанава (сьпеў) і Канстанцін Драпеза (гітара). Заснаваны ў 1998 ў Барысаве. Ляўрэат ТВ-конкурсу "Зорная ростань" (2000), "Найлепшы фольк-выканаўца" на ТВ-конкурсе "На скрыжаваньнях Эўропы" (2004), ляўрэат міжнародных музычных фэстаў «Славянскі кірмаш у Віцебску-2002», «Ethnosfera - 2002» (Польшча), «Астана-2003» (Казахстан), «Palangos Gaida-2005» (Літва), «Discovery-2006» (Баўгарыя). Першыя прадстаўнікі Беларусі на фэсьце "Эўравізія" (2004). Альбом "М1" стаў найлепшым альбомам сэзону 2013-2014 на Tuzin.fm. Дыскаграфія: "За ліхімі за марозамі" (2001), "Сойка" (2003), "Лепшае2 (2004), "Аўтаномная Навігацыя" (2006), М1 (2013)
4450 / 0
11.08.2014
«М1» — найлепшы альбом сэзону (інтэрнэт-рэліз!)

«М1» — найлепшы альбом сэзону (інтэрнэт-рэліз!)

«Аляксандра і Канстанцін» запісалі альбом №1 у гэтым сэзоне па вэрсіі наведнікаў Tuzin.fm. З гэтай нагоды музыкі вырашылі зладзіць інтэрнэт-рэліз свайго дыску-пераможцы «М1».