Раман Волазьнеў

Раман Волазьнеў

Выканаўца, кампазытар, аўтар уласных песень. Нарадзіўся ў Менску 9 сакавіка 1997. Трапляў у 10-ку найлепшых у адборы на дзіцячую "Эўравізію" ад Беларусі (2007, 2009), 1-ае месца на конкурсе "Вікторыя" (2007), "Найлепшы выканаўца" на дзіцячым конкурсе "Славянскага базару" (2008), 2-ое месца на фэсьце "Детская Новая волна" (2009), уладальнік Гран-прэміі прэзыдэнта Беларусі (2010), Гран-Пры конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" (2012). У рэпертуары - акром сваіх песень творы на вершы беларускіх клясыкаў.
4145 / 0
13.03.2019
Салёныя сны

Салёныя сны

Раман Волазьнеў прэзэнтуе на TuzinFM кампазыцыю «Салёныя сны» на словы Мікіты Найдзёнава, зь якой трапіў у фінал конкурсу «Засьпявай». Ужывую гэтую песьню выканаўца сыграе 23 сакавіка на сваім сольным выступе пры падтрымцы Naviband.

7325 / 0
15.05.2014
Радыё Свабода 2014

Радыё Свабода 2014

У новым туры аўдыёчарту ўдзельнічае песьня «Радыё Свабода 2014». Знакавы твор беларускага року па-свойму зрабіў Раман Волазьнеў, адзін з самых яскравых маладых беларускіх сьпевакоў.

8074 / 2
24.10.2013
Сьпі, малы сакол

Сьпі, малы сакол

У першым туры ў гіт-парадзе на «Тузіне Гітоў» бярэ ўдзел песьня «Сьпі, малы сакол». Яе запісаў 16-гадовы беларускі сьпявак Раман Валазьнёў у дуэце з расейскім выканаўцам Уладзімерам Прасьняковым.