Ilo&friends

Ilo&friends

Гурт на чале з Ілонай Карпюк утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку. Выконвае песьні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фэстывалях “Бардаўская восень” і “Басовішча”. Мае два запісаных альбомы “Па дарозе” і “Сланечнікі”, песьні зь якіх траплялі ў лік найлепшых беларускіх гітоў году паводле вэрсіі парталу Tuzin.fm у 2008 і 2011 годзе. Напісаў музыку да стужкі “Прастытутка” (1926) у межах праекту “Тузін.Немаўля”
7011 / 1
26.09.2013
Сланечнікі

Сланечнікі

Гурт Ilo&Friends прадстаўляе ў першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» кліп на песьню «Сланечнікі», напісаную на верш Анатоля Сыса. Яго стварыў рэжысэр Павал Дудка і яму была дадзена поўная свабода дзеяньняў. У выніку месцамі відэа атрымалася неадназначным.