Shuma
Электронны этна-праект, заснаваны сьпявачкамі Русяй (Indiga, akana, Kazalpin) і Надзеяй Чугуновай (Akana, Kazalpin). Мае на мэце спалучыць даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клюбнай моладзевай культурай. Да праекту таксама далучаны саўнпрадусар Аляксей Карабейнік (Alexis Scorpio), супрацоўнічае таксама з шэрагам іншых беларускіх бітмэйкераў. У даробку: міні-альбо "Золак" , "remixes EP", shuma-мэдытацыя для супрацоўнікаў офісаў, shuma-бібліятэка беларускіх арнамэнтаў і дэбютны альбом "Zhnivo" (2015).Гіпнатычны сэт ад Shuma ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
У новым выданьні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з гіпнатычным сэтам выступіла Shuma, якая цяпер уяўляе зь сябе дуэт сьпявачкі Русі ды электроншчыка Аляксея Будзько.
Больш чым музыка. Shuma прадставіла бібліятэку арнамэнтаў
Музычны праект Shuma разам з дасьледнікамі этнаграфіі склалі калекцыю традыцыйных сымбаляў Беларусі з тлумачэньнямі іх значэньня.
Šuma. Мастацтва саўнд-дызайну (аўдыё)
З нагоды рэлізу сынглу рэміксаў праекту Šuma сьпявачка Руся распавяла пра калябарацыю з жодзінскім электроншчыкам ды патлумачыла чаму не паказвае новыя творы.