Песьняры

Песьняры

Вакальна-інструмэнтальны ансамбаль, які стварыў Уладзімер Мулявін у 1969 (да гэтага зваўся "Арбіта-67", "Лявоны"). Першапачаткова рэпетуар базаваўся на апрацоўках беларускіх народных песень, а таксама творах на вершы беларускіх паэтаў. Як непадзельны калектыў існаваў да 1998 году. Сярод самых выбітных альбомаў - "Ты мне вясной прысьнілася", "Перапёлачка", рок-опэра "Гусьляр", цыкль "Праз усю вайну".
2475 / 0
27.11.2013
«Вясёлых жабракоў» вярнулі зь небыцьця

«Вясёлых жабракоў» вярнулі зь небыцьця

Адна з самых супярэчлівых праграмаў «Песьняроў» на словы Робэрта Бэрнза перазапісана на сучасны лад. Мулявіну з Паліводам карцела складаных музычных формаў, маштабных арт-рокавых палотнаў, а публіка патрабавала «Вологду» ды з прахалодай успрымала падобныя экспэрымэнты. Спадзявацца, што праграма стане гітом сёньня, таксама не выпадае.