Песьняры
Вакальна-інструмэнтальны ансамбаль, які стварыў Уладзімер Мулявін у 1969 (да гэтага зваўся "Арбіта-67", "Лявоны"). Першапачаткова рэпетуар базаваўся на апрацоўках беларускіх народных песень, а таксама творах на вершы беларускіх паэтаў. Як непадзельны калектыў існаваў да 1998 году. Сярод самых выбітных альбомаў - "Ты мне вясной прысьнілася", "Перапёлачка", рок-опэра "Гусьляр", цыкль "Праз усю вайну".«Песьняры» віншуюць наведнікаў Tuzin.fm джаз-вэрсіяй «Чаму ж мне ня пець» (аўдыё)
Напярэдадні Калядаў беларускі дзяржаўны ансамбль прадставіў новую апрацоўку славутага народнага твору.
«Песьняры» выдалі адразу два альбомы
Адбыўся рэліз двух дыскаў дзяржаўнага ансамбля «Песьняры». Адзін альбом беларускамоўны, другі складаецца зь песень на расейскай мове.
Фіналісты Cover King сыграюць кавэры на «Песьняроў» (відэа)
Фінал трэцяга сэзону самага прэстыжнага беларускага конкурсу кавэр-бэндаў прысьвяцілі 45-годзьдзю «Песьняроў».
Барткевіч і Кашапараў дадуць супольны канцэрт у Менску
Вакалісты «залатога складу» ансамблю «Песьняры» Лявон Барткевіч і Анатоль Кашапараў выступяць з жывым складам 10 красавіка.
«Песьняры» зганьбаваліся на Антымайдане (відэа)
Адзін з гуртоў пад назвай «Песьняры» выступіў на Антымайдане ў Кіеве перад прыхільнікамі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.