Pomidor/off
Гурт заснаваны ў 2001 у Менску Аляксандрам Памідоравым. У розныя часы ў складзе гралі ўдзельнікі гуртоў Ulis, ZET, IQ48, N.R.M., Hasta la Fillsta. Мае ў дыскаграфіі альбомы "Сьвята пакрадзенае" (2002) і "Патас/Попс/Прапаганда" (2011). Пераможца ў намінацыі "Песьня году" ("Дым") і "Гурт году" на "Рок-Каранацыі-2011".Pomidor/off выдае EP (аўдыё)
Уладальнікі Рок-Кароны-2011 запісалі міні-альбом з чатырох песень. Яго рэліз прызначаны на сакавік 2014 году.