2805 / 0
19.02.2014

Pomidor/off выдае EP (аўдыё)

Уладальнікі Рок-Кароны-2011 запісалі міні-альбом з чатырох песень. Яго рэліз прызначаны на сакавік 2014 году.

Гурт Pomidor/off хуткасьцю не вызначаецца. Над сваім апошнім па часе альбомам «Патас/Попс/Прапаганда» музыкі працавалі блізу сямі гадоў. Над новым сынглам праца ідзе ўжо другі год. Аляксандар Памідораў такую нетаропкасьць тлумачыць трапяткім стаўленьнем да матэрыялу: «Трэба, каб ён адляжаўся, каб найлепш яго адчуць». Новыя песьні для EP гурт запісаў у абноўленым складзе — цяпер у гурце чацьвёра ўдзельнікаў. Да Памідорава, Канановіча, Харытановіча далучыўся басіст Максім Кот-Кузьма (Pukstband, WZ-Orkiestra).

Назва для EP якраз цяпер абмяркоўваецца. Варыянтаў некалькі: «Сьпёка», «Летняя», альбо «Летняя сьпёка».

Частку новага матэрыялу Pomidor/off пакажа на канцэрце-прэзэнтацыі альбому гурта Dzieciuki 22 лютага ў Re:Public, дзе выступіць у якасьці спэцыяльнага госьця.

«Летняя песьня» пакуль дасяжная для праслухоўваньня ў сеціве ў рэпэтыцыйнай вэрсіі.

Tuzin.fm