Таксікоз
Так мог гучаць гурт Zet, калі б дажыў да нашых дзён. Гурт Zanzibar у сваім дэбютніку «Таксікоз» замяшаў электроніку, панк, рэп і гардкор.
Да гэтага рэлізу хлопцы ў масках ішлі тры гады. За гэты час іх музыка неаднойчы трансфармавалася, што чуваць на іх дэбютніку, дзе захаваліся рэшткі жорсткага панк-рокавага гучаньня, але пры гэтым стаўка зроблена на электроніку. Пры гэтым ня ўсе песьні за час існаваньня вырашана было ўключаць у рэліз — па-за альбомам засталася, напрыклад, рок-баляда «Сьнежная» і «Вятры» на словы Сяргея Астрэйкі, запісаная для праекту «(Не)расстраляныя».
Ідэю альбому музыкі тлумачаць так: «Сучасны сьвет забруджаны сьмецьцем, таксычнымі адкідамі, плястыкам, радыяцыяй ды іншымі прадуктамі жыцьця чалавечай цывілізацыі. А наш розум ня менш забруджаны таксычнымі думкамі, уплывамі, ідэямі і розным брудам. Надышоў час ачышчаць сябе і навакольны сьвет. Давайце любіць адно аднаго, паважаць сябе, людзей побач і месца, дзе мы жывем!»
Болей інфармацыі пра гурт можна дазнацца праз афіцыйную суполку.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ