Добразычлівая
5780 / 0
26.09.2013

Самае добразычлівае відэа гурта Recha

Гурт Recha прадстаўляе ў першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» ролік на песьню «Добразычлівая» з сваёй неабсяжнай відэаграфіі. З гэтай нагоды Андрусь Такінданг распавёў у чым бачыць сэнс здымаць кліпы.

Гурт Recha не мае яшчэ ніводнага альбому, затое зьняў ужо ажно восем кліпаў. «Добразычлівая» – адна з працаў рэжысэра (ён жа вакаліст і аўтар песень) Андрэя Такінданга, якую ён зьняў пры дапамозе тэхнічнага рэдактара Дзяніса Міжуя і апэратара Ягора Барташэвіча. Дакладнага сюжэту ролік не мае: «Мы проста ўзялі камеру і крыху падурэлі перад аб'ектывам», - кажа Андрэй.

На просьбу Tuzin.fm лідэр Recha назваў сем прычынаў, якія натхняюць яго на здымкі відэа на ўласныя творы:

1) Тыя песьні, на якія маем кліпы, у часе гастрольных паездак па Беларусі, найбольш запатрабаваныя.   
2)
Здымаць кліп сам па сабе занятак творчы і цікавы, тут ёсьць элемент гульні, азарт , задавальненьне.
3)
Калі выяжджаем за мяжу, робім кліп-складанкі і прадаем на канцэртах.
4)
Дзякуючы відэа ў нэце знаходзім пакупнікоў на нашу музыку (замовы на карпаратывы)
5)
Удзел у конкурсах, напрыклад, анімацыйны кліп Recha на песьню «Горад'« узяў  першае месца ў намінацыі  лепшы анімацыйны кліп на  Libelula Animation Fest, што праходзіў у Гішпаніі - гэта добра такі дадае хэнці , што музыкам , што стваральнікам кліпа.
6)
Кліпы лішняя нагода стварыць падзею для абмеркаваньня сярод прыхільнікаў творчасьці. 
7)
Цяпер, калі музычнае жыцьцё з тэлебачаньня перацякло ў клюбы і ў інтэрнэт,  відэа-прадукцыя зрабілася больш -  лёгкай, бюджэтнай, аўтарскай. Таму пры дапамозе кліпаў гурт можа весьці непасрэдны дыялёг з аўдыторыяй.

Recha – Добразычлівая (рэжысэр – Андрэй Такінданг). Зьмяшчаецца са згоды аўтара.

Tuzin.fm, фота - Budzma.org