Pragnavit зьняў кліп у беларускім Стоўнгэнджы (відэа)
Гурт Pragnavit прэзэнтуе на Tuzin.fm кліп на кампазыцыю «Ахвярная кроў Стоду Вечнасьці», які зьняў адзіны ўдзельнік праекту Voist Angiras.
Здымкі відэа праходзілі на Магілёўшчыне, у Бялыніцкім раёне, паблізу вёскі Заазер’е. Гэтае месца завуць «беларускім Стоўнгэджам». Тут знаходзяцца валуны і крыжы з паганскага сьвяцілішча. Voist Angiras так тлумачыць задуму роліку на трэк праекту Pragnavit: «Гэта ўвасабленьне крыўскай вечнасьці ў тутэйшых вобразах і архетыпах праз рытуальнае атаясамліваньне сябе з традыцыяй крыві і глебы. Дух чалавека і магічная моц стыхіяў праз тоеснасьць старадаўніх сымбаляў і радавога сьветасузіраньня. Гэта ня спроба рэканструкцыі рытуалу, а экстатычнае дзеяньне ў сакральнай прасторы сьвятарнай Крыўі».
Кампазыцыя «Ахвярная кроў Стоду Вечнасьці» ўвайшла ў альбом «Скарбы зьмяінага караля», які культавы беларускі дарк-эмбіент праект прэзэнтаваў 30 красавіка.
Pragnavit — Achviarnaja kroŭ Stodu Viečnaści (рэжысэр Voist Angiras). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ