Аб чымсьці жудасным і сумным. Пост-панк па-бабруйску
Ролік на песьню «Мінулае» ад бабруйскага дарк-фольк/пост-панк праекту Яўгена Купчанкі «Бусламі на поўдзень» бярэ ўдзел у зімовым відэачарце на TuzinFM.
Праект «Бусламі на поўдзень» працуе нетаропка. Летась ён заявіў пра сябе дэбютным дэма-альбомам і першым відэа, а сёлета ўвесну прэзэнтаваў новы трэк «Мінулае» ды кліп на яго. Відэа зьняў Яўген Купчанка, які зьяўляецца адзіным удзельнікам каманды. Прадстаўляе сваё відэа ён досыць загадкава: «Усе памылкі ў тэксьце такі лічыце за бабруйскі дыялект». Усё астатняе прапануецца дамысьліць самому гледачу.
Аўтар кажа пра свой намер пісаць і здымаць яшчэ. Цяпер ён вырашыў рэанімаваць свой папярэдні праект «Черно/белое Солнце». За навінамі выканаўцы можна сачыць праз афіцыйную суполку.
Бусламі на поўдзень — Мінулае (рэжысэр — Яўген Купчанка).
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ