Муза
3340 / 0
20.10.2016

«Муза», якая нарадзілася ў Індыі

Юлка Каціч прэзэнтуе ў другім туры відэачарту на Tuzin.fm кліп на сваю першую беларускамоўную песьню «Муза».

Гэтую песьню Юлка, якая да гэтага моманту пяяла па-расейску і па-польску, запісала на верш Алеся Плоткі. Сьпявачка знайшла яго проста цудоўным і адпаведным свайму сьветаадчуваньню. Ідэя ж кліпу на гэтую кампазыцыю нарадзілася падчас падарожжа сьпявачкі па Індыі. «Я разважала на конт нашай ролі ў жыцьці — хто мы ў гэтым сьвеце і для чаго. Ты ніхто і я ніхто: аб’яднаньне цела, бога і чалавека, які ён ёсьць. Гэта канфлікт паміж богам, чалавекам і рэчаіснасьцю. У відэа Крышна пе віно, чалавек паўстае то жывым. то мёртвым. І ідзе своеасаблівая гульня паміж імі. Тэкст песьні Алеся Плоткі выдатна пасуе да ўсёй гэтай гісторыі».

Юлка Каціч прапанавала ўвасобіць гэтыя вобразы рэжысэру Максіму Багдановічу. Ён вырашыў аб’яднаць усе вобразы ў даволі статычны відэашэраг, каб адаслаць гледача да вечнасьці, бога і развагаў пра нашае месца ў жыцьці.

Юлка Каціч — Муза (рэжысэр Максім Багдановіч). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm