Мяжа
3521 / 1
09.01.2017

BarRokka. Не забіваеш ты — забіваюць цябе

Гурт BarRokka прэзэнтуе на Tuzin.fm свой дэбютны відэакліп на песьню «Мяжа», які зьняў Іван Кашэўнікаў.

Песьня «Мяжа» — знакавая для гурту Лізаветы Леўчык. Менавіта яе вырашана было выдаць асобным самотнікам і паводле яе быў названы дэбютны EP, які пабачыў сьвет у сьнежні. На гэтую ж кампазыцыю рэжысэр, студэнт Акадэміі мастацтваў Іван Кашэўнікаў зьняў музычны кліп. Здымкі праходзілі ў Менску, у асноўным у цэнтры гораду. «Нам хацелася пранікнуць ва ўнутраны сьвет чалавека, які перажывае каханьне, расстаньне і страту. І паказаць ягоныя эмоцыі ў гэтай сувязі. Мы задаволеныя тым, што атрымалася. Для першага кліпу гэта высокі ўзровень», — сказала ў камэнтары Tuzin.fm Лізавета.

Гурт BarRokka паўстаў пры канцы 2015 году. У сваёй музыцы выкарыстоўвае клявішы, акардэон, кантрабас ды бубны. Мае матэрыял на поўнафарматны альбом, над якім цяпер і вядзецца праца ў студыі.

BarRokka — Мяжа (рэжысэр — Іван Кашэўнікаў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: